Выніковы кантроль па беларускай мове для школ з рускай мовай навучання
I КЛАС
Кантрольнае спісванне
Надыход навальніцы
Вясновы дзень. Грэе сонца. Толькі сініцы скачуць. Чаго яны трывожацца? Зірнуў я на неба. Па небе паў- зла вялікая хмара. Сініцы пачулі надыход навальніцы. (25 слоў)
Паводле Хв. Жычкі
Вясна
Засвяціла яснае сонейка. Яно стала будзіць зямлю. Першы прамень трапіў на зайчыка. Зайчык працёр лапкам! вочы. Вакол столькі свежай траўкі! Вясёлая ў яго раніца. (25 слоў)
Хата шпакоў
Дзядуля зрабіў шпакоўню. Тут будуць жыць шпакі. Птушкі абароняць расліны ад жукоў і мошак. Мы любім вясёлыя песні шпакоў. (21 слова)
III КЛАС
Дыктанты
Лес прачнуўся
Прыгрэла сонейка. Лес прачнуўся ад зімовага сну. На шырокай палянцы раскінуліся кучаравыя бярозкі. Яны трымцяць зялёнымі лісцікамі. Велічна стаяць дубы. На іх галінках пачалі набухаць пупышкі.
Дыхнуў лёгкі ветрык. Лес зашаптаў на сваёй мове. Пасыпаўся жоўценькі пылок. Гэта сеюць насенне спелыя коцікі ляшчыны. Усё наліваецца маладой сілай. (49 слоў)
Паводле Хв. Жычкі
Граматычнае задание
- Разабраць па саставе слова.
I варыянт: бярозкі.
II варыянт: зялёнымі.
- Вызначыць часціны мовы.
I варыянт: спелыя, сонейка, пасыпаўся.
II варыянт: коцікі, дыхнуў, кучаравыя.
- Вызначыць галоўныя і даданыя члены сказа.
I варыянт: Лес прачнуўся ад зімовага сну.
II варыянт: Пасыпаўся жоўценькі пылок.
Галубы
Пад стрэхамі будынкаў часта жывуць галубы. Тут яны робяць гнёзды I выводзяць птушанят. Птушаняткі з’яўляюцца на свет з яечак маленькія i сляпыя. Потым яны пакрываюцца пер’ем. Падрослыя галубы вылятаюць з роднага гнязда.
Галубы знаходзяць свае гнёзды за сотню кіламетраў. Гэтую асаблівасць людзі скарысталі для перасылкі пісем. Такіх галубоў называюць паштовымі. (51 слова)
Граматычнае задание
- Разабраць па саставе слова.
I варыянт: маленькія.
II варыянт: паштовымі.
- Вызначыць часціны мовы.
I варыянт: называюць, птушаняткі, сляпыя.
II варыянт: гнёзды, жывуць, роднага.
- Вызначыць галоўныя i даданыя члены сказа.
I варыянт: Пад стрэхамі будынкаў часта жывуць галубы.
II варыянт: Падрослыя галубы вылятаюць з роднага гнязда.
Коласава груша
У парку расце старая груша. Раней тут была ўскраіна Мінска. Стаялі драўляныя дамы. У адным з іх жыў пісьменнік Якуб Колас. Аднойчы ўбачыў дзядзька Якуб маленькі парастак дзічкі. Вясной прышчапіў да яе чаранок. Хутка вырасла дрэўца. Людзі ласаваліся смачнымі грушамі. Добрым словам яны ўспаміналі мудрага чалавека. (48 слоў)
Паводле А. Бутэвіча
Граматычнае задание
- Разабраць па саставе слова.
I варыянт: маленькі.
II варыянт: старая.
- Вызначыць часціны мовы.
I варыянт: старая, дрэўца, ласа- валіся.
II варыянт: людзі, маленькі, успа- міналі.
- Вызначыць галоўныя і дада- ныя члены сказа.
I варыянт: У парку расце старая груша.
II варыянт: Стаялі драўляныя дамы.
IV КЛАС
Дыктанты
Госці з лесу
Вярнуліся з выраю шпакі. Адна сям’я не знайшла ў вёсцы прытулку. Яна пасялілася ў дупле старой ліпы на ўскрайку лесу. Але жыць ім там было сумна. Кожны дзень яны прыляталі ў наш двор. Тут шпакі збіралі шматкі пакулля, анучкі, пер’е. 3 гэтага яны ладзілі сабе гняздо. Трэба было зімой зрабіць яшчэ адну шпакоўню І прымацаваць яе на бярозу. А я не здагадаўся! (65 слоў)
Паводле Хв. Жычкі
Граматычнае задание
- Разабраць па саставе слова.
I варыянт: анучкі.
II варыянт: шпакоўню.
- Вызначыць часцінумовы, род, лік, склон выдзеленага слова.
I варыянт: Адна сям’я не знайшла ў вёсцы прытулку.
II варыянт: Вярнуліся з выраю шпакі.
- Вызначыць галоўныя І дада- ныя члены сказа.
I варыянт: Яна пасялілася ў дупле старой ліпы на ўскрайку лесу.
II варыянт: Кожны дзень яны прыляталі ў наш двор.
Зайчанятка
У сенакосную пару дзядзька Алесь прынёс у вёску маленькае зайчаня. У яго была пашкоджана лапка. Зайчанятка дзеці назвалі Каласавічком. Трымалі яго ўзагончыку. Прывучылі піць з бутэлечкі малако. Малыя аглядалі і лячылі хворую лапку. Зайчанятка ачуняла. Дзеці аднеслі Каласавічка на лужо за вёскай. Ён сядзеў, аглядаўся. Потым заяц асмялеў і даў стракача ў бок лесу. Доўга гаравалі дзеці. Зімой у садзе яны ўбачылі сляды зайца. Гэта быў стары знаёмец. (70 слоў)
Паводле А. Масла
Граматычнае задание
- Разабраць па саставе слова.
I варыянт: лапка.
II варыянт: маленькае.
- Вызначыць часціну мовы, род, лік, склон выдзеленага слова.
I варыянт: У сенакосную пару дзядзька Алесь прынёс у вёску маленькае зайчаня.
II варыянт: Вучні аглядалі і лячылі хворую лапку.
- Вызначыць галоўныя І даданыя члены сказа.
I варыянт: Дзеці аднеслі Каласавічка на лужок за вёскай.
II варыянт: Зімой у садзе яны ўбачылі сляды зайца.
Весялушка
Вясной заспяваюць аўсянкі, жаваранкі, дразды. А весялушка яшчэ не вярнулася з выраю. Усё ярчэй свеціць сонейка. Раптам з вершаліны высокай елкі пачуліся крыштальныя гукі яе песні. Летам весялушка лашчыць слых грыбніка. Яе песню можна пачуць на хвоі, на бярозе І на асіне.
Восень надышла. Песня весялушкі гучыць бліжэй да чалавечага жылля. Толькі пасля халодных дажджоў весялушка адлятае ў вырай. А завецца гэта маленькая лясная птушачка пеначкай. (67 слоў)
Паводле Р. Ігнаценкі
Граматычнае задание
- Разабраць па саставе слова.
I варыянт: крыштальныя.
II варыянт: весялушка.
- Вызначыць часціну мовы, род, лік, склон выдзеленага слова.
I варыянт: Толькі пасля халодных дажджоў весялушка адлятае ў вырай.
II варыянт: Песня весялушкі гучыць бліжэй да чалавечага жылля.
- Вызначыць галоўныя І дада- ныя члены сказа.
I варыянт: Вясной заспяваюць аўсянкі, жаваранкі, дразды.
II варыянт: Летам весялушка лашчыць слых грыбніка.
Источник: Н. У. АНТОНАВА, метадыст вышэйшай катэгорыі аддзела метадыннага забеслячэння пачатковай адукацыі НІА // Пачатковая школа, №3, 2010. С. 7-9
www.psmetodiki.ru
Крэўскі замак — дыктант
Решебники, ГДЗ
- 1 Класс
Математика
Русский язык
Английский язык
Информатика
Немецкий язык
Литература
Человек и мир
Природоведение
Основы здоровья
Музыка
Окружающий мир
- 2 Класс
Математика
Русский язык
Белорусский язык
Английский язык
Информатика
Украинский язык
Немецкий язык
Литература
Человек и мир
Природоведение
Основы здоровья
Музыка
Окружающий мир
Технология
- 3 Класс
Математика
Русский язык
Белорусский язык
Английский язык
Информатика
Украинский язык
Немецкий язык
Литература
Человек и мир
Музыка
Окружающий мир
Испанский язык
- 4 Класс
Математика
Русский язык
Белорусский язык
Английский язык
Информатика
Украинский язык
Немецкий язык
Литература
megaresheba.ru
У незнаёмым лесе вельмі лёгка заблудзіцца, таму важна ведаць лясныя арыенціры і ўмела імі карыстацца. Азірайцеся зрэдку назад, прыкмячайце асаблівасці — (:) ручай, вялікі кáмень, выварацень. Заблудзіцеся — па гэтых прыкметах зможаце знайсці дарогу. Без компаса можна вызначыць, дзе поўнач ці поўдзень: у сасны з боку поўначы карá грубейшая і таўсцейшая; (,) на свежых пнях гадавыя кольцы больш шырокія з поўдня; (,)-мурашнікі заўсёды знаходзяцца з паўднёвага боку дрэва. Збіраць грыбы зручна з невялікай палачкай: ёю можна, не згінаючыся, падняць ліст ці яловую шышку або адгарнуць павуцінне. Той, хто клапоціцца пра захаванне прыроды, ведае: грыбы лепш за ўсё нізка зразáць. Шмат прыгожых легенд захавалася пра наш Нёман. Давайце прыгадаем адну з іх. Даўным-даўно, тысячы гадоў назад, з-пад вялізнага каменя, дзе б’е крыніца, нарадзіўся славуты асілак. Яго назвалі Нёманам. Жыў ён сярод лясоў дрымучых, лугоў шырокіх. Быў ён прыгожы, працавіты. Прыродзе, людзям, усяму жывому дабром плаціў. Па суседстве жыла рэчка Лоша. Была яна гультаяватая, ляжала ў цяньку ды сабою любавалася. Нікому ад яе не было ні радасці, ні карысці. Лоша часта заглядала да свайго суседа, дзівілася з яго стараннасці ды працавітасці. За маўклівасць называла яго Неманцом. Цяпер ніхто і не ведае, не помніць, за што Нёману прыглянулася рэчка Лохпа. Памятаюць толькі пра іх шыкоўнае вяселле. Гуляла на ім уся вялікая радня і жаніха, і нявесты. Каго там толькі не было! Гулялі, балявалі, маладым шчасця ды добрай долі жадалі. Скончылася вяселле, пачаліся будні. Трэба было жыць і працаваць. Зноў Нёман-працаўнік не ведаў ні дня, ні ночы. Паіў, карміў, дапамагаў усім, хто да яго гарнуўся: і чалавеку, і зверу, і птушцы, і рыбе, і жыўнасці ўсякай. Цешыў сваім водным люстэркам прыбярэжныя лясы, палеткі, лугі, на сваіх магутных руках насіў лодкі, плыты, чоўны. ІІе адзін раз запрашаў на шырокі прастор і сваю красуню ненаглядную. Толькі тая заставалася абыякавая, раўнадушная да ўсяго. Па-ранейшаму не хацела падзяляць працу, нягоды і радасці свайго волата Нёмана. Не па душы стала такое жыццё Нёману. Аднойчы цёмнай ноччу кінуўся ён наўцёкі ад гультаяватай Лошы. Дзе поплавам бег, дзе азярцом, дзе ў чарот хаваўся. I толькі потым у адкрытую асілак пайшоў да мора. Прачнулася Лоша, а каханага няма. Толькі тады яна зразумела, як важна даражыць каханнем, даверам, працаю, як важна, каб цябе кахалі. Пачала даганяць любімага ўцекача, бегла па далінах ды па нізінах. Але сіл не хапала. Гукала, плакала, клікала на дапамогу, але ніхто не хацеў дапамагаць лянівіцы. Толькі праз некалькі кіламетраў пабачыла яна каханага. Хвалямі горкіх слёз кінулася Лоша ў абдымкі да свайго вернага асілка. Адчула, што жыць па-ранейшаму, ленавацца — значыць адной застацца, назаўсёды знікнуць, высахнуць. Пачала дапамагаць Нёману. 3 часам і людзі не абміналі яе, будаваліся на берагах Лошы. Пасля гэтага зажылі ў згодзе Нёман ды Лоша. А Нёман-працаўнік і сёння ніколі не забывае родныя мяс- ціны. Кожную вясну, кожную восень дажджлівую вяртаецца да маці сваёй — крынічкі, якая цячэ з-пад вялізнага каменя. Вяртаецца сюды, каб сустрэцца са сваёй Лопіай, са сваёй маладосцю, каханнем. Калі ж здарыцца, што няма нажа, то грыб трэба не вырываць, а акуратна выкруціць, павярнуўшы два-тры разы вакол восі, а ямку засыпаць зямлёй — (,)-гэтага дастаткова, каб грыбніца працягвала расці. Зразумела, не кожны паход у грыбы заканчваецца багатай здабычай, але гэта, мабыць, не самае галоўнае. (160 слоў) Паводле календара «Родны край» Частка прыроды Чалавек — частка прыроды, яе дзіця, і ва ўсёй сваёй дзейнасці ён свядома або міжволі вучыцца ў яе, пераймае яе. Калі ўважліва прыглядзецца, то ў самых старажытных збудаваннях можна заўважыць штосьці ад прыроды: калоны старажытнагрэчаскіх пабудоў нагадваюць дрэвы, а скляпенні многіх усходніх храмаў падобныя да панцыра чарапахі. Ёсць шмат будынкаў, якія нагадваюць кветкі. Звычайна гэта збудаванні для якіх-небудзь відовішчаў: цыркі, стадыёны, тэатры, купалы якіх зроблены ў выглядзе пялёсткаў. Архітэктура нашага часу перастала разглядаць гарады як проціпастаўленне прыродзе. Несумненна адно: зямля павінна застацца зялёнай і расквечанай. А для гэтага неабходна, каб людзі, якія будуюць дамы і гарады, былі сябрамі, а не ворагамі прыроды. (150 слоў) Паводле У. Сверкунова Першае падарожжа Калі селі ў цягнік, калі ззаду застаўся Мінск, калі вагон ўжо сцішыўся на начны адпачынак, я, нарэшце, паверыў, што еду ў далёкі чарнаморскі горад Севастопаль. Усе ўжо спалі, а я ўсё стаяў ля вагоннага акна, баючыся прапусціць што-небудзь цікавае. Я тады спраўляўся ўсё запамінаць: і вялікія гарады, дзе спыняўся цягнік і дзе мы ласаваліся марожаным, і незнаёмыя краявіды. Але наперадзе быў легендарны Севастопаль, было жадана-невядомае Чорнае мора. Гэта і сапраўды аказалася фантастыкай: блакітна-сонечнае мора, празрыстая вада, у якой відаць нават камяні на дне, чародкі крыклівых чаек, якія спрытна выхопліваюць з вады дробную рыбу. Мы хадзілі па шматлікіх музеях, гулялі па вуліцах горада, назіралі, як прыгожа і зладжана маршыравалі сапраўдныя маракі. Наведалі і акварыум — вялізны зашклёны падводны дом для рознай марской жыўнасці, пра якую мы чулі толькі на ўроках біялогіі… Каб не забыцца, вечарам старанна запісваў усё пачутае і ўбачанае, бо трэба ж пра ўсё расказаць дома. (148 слоў) Паводле А. Бутэвіча Вяртанне ў родныя мясціны Гэтай сустрэчы са сваім лесам ён узрадаваўся так, нібы сустрэўся з даўнім сябрам, з якім, развітаўшыся ў маладосці, потым доўга-доўга не бачыўся. Яшчэ ў аўтобусе, калі яго абыякавы позірк затрымаўся чамусьці на звычайным краявідзе, што прамільгнуў паўз акно, яму неяк нечакана падумалася, што гэты краявід, звычайны для яго, некаму такі родны і жаданы. Тады ён успомніў пра свой лес, вось пра гэтую вузенькую напаўзарослую дарожку, якая, аб’ехаўшы пару сасонак, што выбеглі як не пад самыя колы, хаваецца, нібы ратуючыся ад спёкі, пад густыя і зялёныя шаты дрэў. Паводле Я. Сіпакова Старажытная сталіца Спадчынай беларускага народа з’яўляецца старажытны Наваградак. Некаторыя гісторыкі лічаць, што горад заснаваны яшчэ Яраславам Мудрым — сынам кіеўскага князя Уладзіміра і полацкай князёўны Рагнеды. Чатырнаццацігадовай дзяўчынкай дачка полацкага князя Рагнеда была сілком вывезена ў Кіеў, але пазней яна вярнулася на родную зямлю. Славянскі Наваградак — (,) прыгожы, багаты горад, культура якога была вядома ў далёкіх землях, — (,) быў у добрым суседстве з балтамі. Паступова балты і славяне, жывучы разам, зліліся, перамяшаліся, як бы парадніліся адзін з адным, Тым больш, што паблізу Наваградка знаходзілася Літва — радзіма мужнага племя людзей, якія здаўна памагалі Полацкай зямлі, крывічам-славянам. Паводле легенды з Старога Запавету (Кніга Суддзяў), жылі побач два племені — гілеядзяне і ефрэмляне, якія гаварылі на блізкіх дыялектах. Шматлікае племя гілеядзян жыло на неўрадлівых пустынных землях, але не рупілася ператвараць пустыню ў аазіс, было ваяўнічае, “пасіянарнае”, з неаселым характарам. Ефрэмлянаў было менш, але яны працавалі абложна, як мурашкі, таму мелі ўсяго патроху: зямлі, садоў, жыўных крыніц. Гілеядзяне з зайздрасцю пазіралі на зялёныя сады ды крыніцы суседзяў. Зайздрасць спарадзіла вайну. Працавітыя ефрэмляне былі разбітыя і рассеяныя па берагах Ярдану. Яны спрабавалі на плыткіх месцах перайсці Ярдан, але хіжыя і хітрыя гілеядзяне захапілі ўсе брады і загадвалі незнаёмцам вымавіць слова “шыбалет”. У гаворцы ефрэмлянаў не было гука “ш”, і яны замест “шыбалет” гаварылі “сібалет”, так, як беларусы, напрыклад, замест “Рязань” скажуць “Разань”. Тады на Ярдане, паводле біблійнай легенды, было паадзіночку забіта 42 тысячы тых, хто гаварыў не “шыбалет”, а “сібалет”… Слова “шыбалет” значыла “колас, “галінка садовага дрэва”, “крыніца, што жывіць вялікую раку”. З цягам часу Наваградскае княства аб’ядналася са старажытнай Літвой. Новую дзяржаву назвалі Вялікім княствам Літоўскім, а Наваградак стаў першай сталіцай княства. Так склалася, што наша гісторыя чатыры стагоддзі была звязана з Польшчай, Літвой і, вядома, з Расіяй. Перакройваліся нашы межы, мяняліся, але вечна жыў на гэтых землях народ, (-) працавіты, памяркоўны, мужны. Паводле часопіса »Вясёлка» Летнім днём Алесь ішоў высокім берагам возера. Малюнкі прыроды мяняліся адзін за адным. Толькі што ён захапляўся абрывістым берагам, як раптам дарожка, што ручаінка, пакацілася з узгорка ўніз, і перад вачыма яго раскінулася бязмежная сенажаць, як бы разаслаў хто вялізны-вялізны дыван, што зліваўся ўдалечыні з блакітным шоўкам чэрвеньскага неба. Сям-там толькі віднеліся на гэтай неабсяжнай роўнядзі асобныя купкі беланогіх бярозак, якія стаялі мясцінамі, бы дзяўчаты ў карагодзе. Зусім на доле дарожку перабягаў невялікі ручай, які цурчэў з-пад маладой алешыны, што ўзнімалася над чаротамі. Вада была такая чыстая, што нават круглыя гладкія каменьчыкі, якія ляжалі на дне ручая, здаваліся белымі карaлямі. І хоць Алесю ў той час не хацелася піць, ён нахіліўся — і прыемны халадок асвяжыў яго. Пасля падняўся, далоняю выцер губы, абтрос з кашулі празрыстыя кропелькі і адчуў, што прасвятлела ў вачах, нават лягчэй цяпер ступалі ногі… (137 слоў) Паводле П. Броўкі Мост ля вёскі З аднаго боку моста берагі рэчкі крутыя і адрывістыя. Праўда, падымаюцца яны не ад самай вады, а воддаль, утвараючы пойму, па сярэдзіне якой у жоўтым наносным пяску і цячэ гэтая невялічкая рэчка. Толькі дзесьці на паваротах вада падмывае то адзін, то другі абрыў, вымываючы з зямлі тоўстае карэнне, а час ад часу і цэлыя счарнелыя ствалы алешын, не пражыўшых яшчэ нават паўвека. Некалі тут стаяў лес. Стаяў ён, відаць, не вельмі даўно, бо і цяпер яшчэ на адным беразе захавалася некалькі па-майстэрску створаных прыродай дубоў, адметных па сваёй вышыні, разнаколерных увосень. Нібы асілкі, зняўшы шапкі, глядзяць яны ўдаль, упарта не жадаючы скарыцца старасці. Цёмна-карычневыя, нібы абпаленыя агнём, лісты на іх палахліва трапечуцца, не ападаючы аж да самай вясны, пакуль не прыходзіць час саступіць месца новым, маладым. На другім беразе захавалася адна сасна, якая стаяла ў калгасным двары, якраз насупраць канюшні, таму камель яе быў так выцерты жывёлай, што блішчэў на сонцы, як наглянцаваны. (155 слоў) Паводле І. Шамякіна Заўсёды прыгожы Ён прыгожы заўсёды. І тады, калі, прачнуўшыся ад зімовага сну, светла і ўсхвалявана гамоняць маладым лісцем дрэвы, а зялёна-смарагдавы колер зямлі, аблашчанай сінякрылым ветрам, радуе вока бязмежнаю прагай жыцця. І тады, калі на лугах клапатліва працуюць пчолы, а кветкі, промні і птушыныя песні яднаюцца ў непаўторную мелодыю жыцця, якая запаўняе сабою ўсё: лугі, палі, лясы. І тады, калі цішэе ў прасторах, калі на палях па-восеньску пахне ўжо свежаю саломаю і новым зернем, калі пад нагамі шамаціць апалае лісце, а жоўты колер пануе ўжо там, дзе яшчэ нядаўна было так шматколерна, гаманліва, весела. І тады, калі зямля робіцца белаю-белаю, калі мяцеліцы спяшаюцца як найхутчэй укрыць ад маразоў кожны карэньчык, кожны парастак, калі прамярзаюць у голым суччы птушыныя гнёзды на распранутых дрэвах. У холад і ў спёку, у дождж і пасля дажджу, удзень і ўночы, летам і зімою — ён заўсёды прыгожы, наш родны, наш любы край. (146 слоў) Паводле Я. Сіпакова Мнений: 12 Аноним on 11.12.2009 — 22:08
Alver1989 on 05.11.2016 — 12:21 Thanks for sharing with us that awesome artilcle you have amazing blog. |
biyag.shkola.of.by
|
biyag.shkola.of.by
ГДЗ по белорусскому языку для 9 класса — / Крэўскі замак
- ГДЗ
- 1 Класс
- Математика
- Английский язык
- Русский язык
- Немецкий язык
- Информатика
- Природоведение
- Основы здоровья
- Музыка
- Литература
- Окружающий мир
- Человек и мир
- 2 Класс
- Математика
- Английский язык
- Русский язык
- Немецкий язык
- Белорусский язык
- Украинский язык
- Информатика
- Природоведение
- Основы здоровья
- Музыка
- Литература
- Окружающий мир
- Человек и мир
- Технология
- 3 Класс
- Математика
- Английский язык
- Русский язык
- Немецкий язык
- Белорусский язык
- Украинский язык
- Информатика
- Музыка
- Литература
- Окружающий мир
- Человек и мир
- Испанский язык
- 4 Класс
- Математика
- Английский язык
- Русский язык
- Немецкий язык
- Белорусский язык
- Украинский язык
- Информатика
- Основы здоровья
- Музыка
- Литература
- Окружающий мир
- Человек и мир
- Испанский язык
resheba.me