5.2. Прыметнік
1. Прыметнікі
ў форме мужчынскага роду ў назоўным
склоне маюць канчаткі -ы,
-і:
чорны, летні;
у родным склоне не пад націскам – -ага
(-яга):
чорнага,
летняга;
прыметнікі
ў форме жаночага роду –
—ай
(-яй):
чорнай, летняй.
2. Прыметнікі
ў назоўным склоне множнага ліку маюць
канчаткі
-ыя
(-ія):
прыгожыя,
летнія, гаваркія.
3. Простая
форма найвышэйшай ступені параўнання
прыметнікаў утвараецца ад вышэйшай
ступені пры дапамозе прыстаўкі
най-:
найлепшы, наймацнейшы, найпрыгажэйшы.
4. У
словазлучэннях з формамі ступеняў
параўнання залежнае слова ставіцца ў
вінавальным склоне з прыназоўнікам за
(або
ад):
здароўе
мілейшае за грошы, брат старэйшы за
сястру.
Практычныя заданні да тэмы
З
а
д
а
н
н
е
1.
Знайдзіце памылкі ва ўтварэнні і ужыванні
формаў
ступеняў параўнання прыметнікаў.
Выпраўце сказы і
запішыце іх.
1. Студэнцкія
будаўнічыя атрады працуюць на важнейшых
аб’ектах горада.
2. Пасля
таго як вызначылася восем мацнейшых
каманд, яны былі разбіты на дзве групы.
3. Гул-гром,
страшней ад кананады, пачулі мы за
трыццаць вёрст.
4. Для яго
даражэй за ўсё на свеце родны бацькоўскі
кут.
5. Што можа
быць вышэй і даражэй за гэтыя шчырыя
словы ўдзячнасці?
6. У фондах
музея сабраны лепшыя ўзоры жывапісу,
скульптуры, керамікі.
7. Служэнне
Радзіме – вышэйшая мэта чалавека.
8. У Гродне
знаходзіцца буйнейшы ў Еўропе хімкамбінат.
9. Што можа быць
прыгажэй за лета?
10. Чым менш працы,
тым даўжэй свята.
З
а
д
а
н
н
е
2.
Вызначце,
у
якіх
сказах неабходна ўжыць вышэй—шую
ступень прыметнікаў.
1. Я (вышэй,
вышэйшы) за арла падымуся ў прастор,
(званчэй, званчэйшы) песню спяе мой
матор.
2. Другі,
яго таварыш, быў (маладзей, маладзейшы),
(вышэй, вышэйшы) ад яго ростам.
3. Адзенне
на ім было крыху (зграбны, зграбнейшы).
4. Я (мацней,
мацнейшы) за ўсё люблю зямлю.
5. Не тое
(лепш, лепшы), што (навей, навейшы), а тое
(лепш, лепшы), што (радней, раднейшы).
6. На
станцыі пажар разгараўся ўсё (мацней,
мацнейшы).
7. У дзіцяці
інстынкт (вастрэй, вастрэйшы).
8. У засені
маладых сасонак сунічнік быў больш
рослы і куды (зеляней, зелянейшы), а ягады
(буйней, буйнейшы) за звычайныя.
9. Агульнанародныя
інтарэсы (вышэй, вышэйшы) за ўсё.
10. Што
(даражэй, даражэйшы) ад кастра, дзе
варыцца юшка ці паспявае ў прыску бульба.
3 А д а н н е 3. Перакладзіце сказы на беларускую мову.
1. Земляника
вкуснее клубники.
2. Мёд
слаще сахара.
3. Бритва
острее ножа.
4. Железо
легче золота.
5. Летние
дни
длиннее зимних.
6. Припять
шире и длиннее Щары.
7. Озеро
Нарочь больше и глубже Свитязи.
8. Эта
книга интереснее той.
9. Клюква
крупнее брусники.
10. Сестра старше
брата на восемь лет.
З
а
д
а
н
н
е
4.
Выпраўце памылкі ва ўжыванні ступеняў
параўнан-ня
прыметнікаў.
1. Жнівеньскія
росы ярчэй серабра.
2. Яго
журналісцкі стаж больш як трыццаць
гадоў.
3. Жыццё
даражэй золата.
4. Гэты
дуб вышэй усіх астатніх.
5. Сёння
надвор’е лепш, чым учора.
6. Старэйшая
сястра прыгажэй малодшай.
7. Што мацней: цэгла
ці салома?
8.
Справядлівасць вышэй за ўсё.
9. І гэты шэпт быў
гучней за апладысменты.
10. І сталі прадукты
танней, як і лекі.
З
а
д
а
н
н
е
5.
Выпраўце памылкі ва ўжыванні ступеняў
параўнан-ня
прыметнікаў у радках з вершаў беларускіх
паэтаў. Як вы думаеце, чым выкліканы
гэтыя памылкі?
1. А што
пасля? Пасля за працу. Што больш прывабней
за яе?
2. Іду.
Куды пагляд ні кіну – высозны меднастволы
бор. Здаецца мне – яго вяршыні вышэй за
ўсё, і нават гор.
3. Няхай глядзіш ты
пранікнёна, і хоць твор твар няма бялей,
я б не сказаў, што ты, мадонна, за ўсіх
сучасніц прыгажэй.
4. Піў з
кацялка, і з розных кубкаў, і з крышталёвага
піў шкла, але няма мацней крыніцы, што
сілу першую дала.
5. Няма смачней
ядунку, што сам ты спёк часінай той.
6. Ах, колькі словаў
дзіўных чутна. Яны за жэмчугі ярчэй.
Сабраўшы іх, імкну магутна, і берагі мае
шырэй.
7. Я раскажу табе пра
родны край, што мне свяцей усіх святынь
у сэрцы.
8. Мне з кожным годам
даражэй твае, вясна, дары-гасцінцы.
9. Вада з прыдарожнага
ручая была саладзей за мёд нам.
10. І не было нічога
ярчэй за сонца на родным небе, і не было
нічога смачней матчынага хлеба.
studfiles.net
Комплекс заданняў па тэме «Фанетыка і арфаграфія» (5 клас
Картка-заданне (варыянт I)
1. Запішыце словы правільна:
Зел(е/я)наваты, м(е/я)целіца, м(е/я)даль, ж(э/а/ы)мчужына, кр(а/ы)вавы, б(іа/ія)логія, в(о/а)чаняты, г(е/я)рой, дз(е/я)сяты, р(е/а/э)монт.
2. Збярыце і запішыце прыказкі:
3. Выпраўце памылкі і запішыце сказы:
Роднае слова! З малых дён чуем мы тябе з мадчыных вуснаў. Ты нам тлумачышь ўсе дзівы свету, якія дзіцячае вока бачыць навокал сябе перші рас.
4. Запішыце шыпячыя і зацвярдзелыя гукі.
5. Запішыце колькасць літар і гукаў у словах:
Мядзведзь, Ала, возера, яна, пень, народ, збожжа, князь, Юля, Радзіма.
6. Запішыце сінонім да слова “азбука”.
7. Запішыце пяць слоў – пяць выпадкаў, у якіх назіраецца перадача літары “я” праз [й’а].
8. Прыдумайце і запішыце сказ па дадзенай схеме:
“П, – а, – п”.
9. Запішыце сказы, расстаўце патрэбныя знакі прыпынку, падкрэсліце граматычныя асновы:
Дабрыня якасць цудоўных людзей. Калі чалавек дорыць дабрыню тады жыццё становіцца святлей. Заўсёды будзь добрым чалавек.
10. Запішыце словы па-беларуску:
Биология, театр, нация, класс, Алла, озеро.
Картка-заданне (варыянт II)
1. Запішыце словы правільна:
Адка(з/с), про(з/с)ьба, вадала(з/с), ма(г/х)чымасць, мё(д/т), вокла(д/т)ка, ця(ж/ш)ка, блі(з/с)кі, сце(ж/ш)ка, хле(б/п).
2. Збярыце і запішыце прыказкі:
3. Выпраўце памылкі і запішыце сказы:
Поручь з любоую да сваіх братоў ёсць яшчэ нешта, што злучае людзей ў суцэльны нарот. Гэта родная мова. Яна звязвае людзей, дае ім найлепшы спосап разуменя адін аднаго.
4. Запішыце свісцячыя і глухія гукі.
5. Запішыце колькасць літар і гукаў у словах:
Панядзелак, пісьмо, Яшка, лянота, Юра, Айчына, сліва, насенне, сцяна, май.
6. Запішыце сінонім да лова “алфавіт”.
7. Запішыце пяць слоў – пяць выпадкаў, у якіх назіраецца перадача літары “ю” праз [й’у].
8. Прыдумайце і запішыце сказ па дадзенай схеме:
“П, – а. – П”.
9. Запішыце сказы, расстаўце патрэбныя знакі прыпынку, падкрэсліце граматычныя асновы:
Наваполацк мая малая радзіма. У гэтым горадзе прайшло наша дзяцінства тут мы сустрэлі першых сяброў. Любіце аднакласнікі гэты горад над Дзвіною!
10. Запішыце словы па-беларуску:
Ухо, масса, зоология, тётя, циркуль, национальность.
infourok.ru
Практычныя заданні да тэмы
З
а
д
а
н
н
е 1.
Перакладзіце словазлучэнні на беларускую
мову.
Выписывать
газеты, переваривать повидло, оклеивать
обоями, развивать память, засевать
рожью, показывать пример,записывать в
тетрадь, доказывать правоту, что-то
комбинировать, засаливать огурцы,
показывать марки, нанизывать рыбу,
удваивать счет, подписывать протокол,
надаивать много молока, овладевать
знаниями, надламывать веточку,
подкармливать растение.
З
а
д
а
н
н
е 2.
Складзіце сказы, ужываючы ўстойлівыя
спалучэнні.
Малоць языком,
кляваць носам, даць рады, матаць на вус,
не разліць вады, быць у гуморы, як мае
быць.
З
а
д
а
н
н
е 3.
Перакладзіце на беларускую мову ўрывак
з пісьма
М. Горкага сыну. Параўнайце вымаўленне
і напісанне дзеясловаў
умоўнага ладу ў беларускай і рускай
мовах.
Ты уехал,
а цветы, посаженные тобою, растут. Я
смотрю на них, и мне приятно думать, что
мой сынишка оставил после себя нечто
хорошее – цветы. Вот если бы ты всегда,
везде, всю жизнь оставлял для людей
только хорошее – цветы, мысли, славные
воспоминания о тебе, – легка и
приятна
была бы твоя жизнь. Тогда ты чувствовал
бы себя всем людям нужным, и это чувство
сделало бы тебя богатым душой. Знай, что
всегда приятнее отдать, чем взять. (М.
Горький)
З
а
д
а
н
н
е 4.
Запішыце па-беларуску формы дзеясловаў.
Пей, бей,
лей, мой, рой, шей, мою, крою, шью, вьешь,
воешь, поёшь, роешь, бреешь, бреемся,
моемся.
З а д а н н е
5. Утварыце формы 2 асобы множнага ліку
дзесловаў.
Несці,
везці, піць, ліць, віць, жыць, адпачыць,
даваць, жаць, бегчы, есці, хацець, ткаць,
палоць, церці, весці, залежаць, класці,
прасці, заставацца, даставаць, каваць,
злаваць, ісці, араць, браць, смяяцца.
5.6. Дзеепрыметнік
У сучаснай
беларускай літаратурнай мове не ўсе
формы дзеепрыметнікаў ужываюцца
аднолькава. Найчасцей выкары-стоўваюцца
дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага
стану
з суфіксамі -н-,
-ен-, -ан-, -т-: сасланы, скошана, пакрытыя,
абпалены.
Часта
ўжываюцца дзеепрыметнікі прошлага часу
незалежнага стану з суфіксам -л-:
пасівелы, счарнелыя, утравелыя.
Трэба
пазбягаць выкарыстання дзеепрыметнікаў
незалежнага стану з суфіксамі -уч-
(-юч-),
-ач- (-яч-), -уш-, -ш-
і залежнага стану з суфіксамі -ем-,
-ім-.
Для беларускай мовы нехарактэрныя і
зваротныя дзеепрыметнікі.
Дзеепрыметнікі
мужчынскага роду ў ролі выказніка
звычайна
ўжываюцца ў поўнай форме: Верш
так і застаўся непапраўлены
і ненадрукаваны.
Пры
перакладах з рускай мовы, каб пазбегнуць
непажаданых формаў дзеепрыметнікаў,
патрэбна карыстацца ўжывальнымі формамі
дзеепрыметнікаў, прыметнікамі і
спалучэннямі іх з назоўнікамі, даданымі
сказамі, дзеясловамі, дзеепрыслоўямі,
назоўнікамі.
Практычныя заданні да тэмы
З а д а н н е 1.
Утварыце магчымыя формы дзеепрыметнікаў.
Адрамантаваць,
вымыць, утравець, прыехаць, сказаць,
пераспець, прынесці, ахутаць, пасеяць,
пачарнець, узрадавацца, стварыць,
пачарнець, сказаць, зразумець.
З а д а н н е 2.
Спішыце, устаўце прапушчаныя літары ў
дзеепры—метніках.
Акрыл…ны
перамогай, праве…ная грэчка, закле…нае
акно, запавол…ная хада, мурав…ны склеп,
набале…ае пытанне, падкле…ны ліст,
пасе…нае жыта, заспако…ны чалавек,
заземл…ныя правады, апарожн…ная
скрынка, занядб…ны сад, разліне…ны
сшытак, разве…ныя мары, расшчэпл…нае
дрэва, пасадж…нае дрэва, разліне…ная
папера, стомл…ны падарожнік.
З а д а н н е 3.
Перакладзіце сказы на беларускую мову.
1. Он
(Лермонтов) был счастлив своими мыслями,
их силой, широтой, своими замыслами,
всепроникающим присутствием поэзии.
2. Крошечная
мошкара, роившаяся в воздухе, рождала
едва слышимый гул.
3. Это были
истории, слышанные им (Вальковым) от
других людей в чайных, в поездах, на
пароходах.
4. Черевик
заглянул в это время в дверь и, увидя
дочь свою, танцующую перед зеркалом,
остановился.
5. –
Неправда! – выговорила она тихо и
умоляющим голосом.
6. Николай
бегло оглядел знакомые, осунувшиеся и
почерневшие лица.
7. В природе нет
ничего музыкальнее наступающего раннего
утра.
8. Березы стояли все
белые, как только что выпавший снег,
которого еще не коснулся холодно играющий
луч зимнего солнца.
9. Дню неохота
просыпаться: все равно не отогреешь
озябшую землю и не вернешь улыбающийся
солнечный свет.
10. Внезапно налетевщий
вихрь вдруг поднимает с дороги, несет
в глаза пыль, отчаянно треплет, заворачивает
на деревьях листву.
З а д а н н е 4.
Перакладзіце словазлучэнні на беларускую
мову.
Пожелтевшая листва,
склонившиеся к земле ветви, играющий
мальчик, проголодавшиеся дети, издававшийся
журнал, вертящаяся рамка, говорить
плачущим голосом, покрывшаяся инеем
трава, невидимый луг, странствующий
музыкант, осознанная ошибка, выдающийся
писатель, соответствующие выводы, идущие
люди, трепещущие крылья, невыносимая
боль, почитаемый коллега, разлезшийся
мешок, почерневшая изба, поседевший
ветеран, развивающиеся страны, потемневший
лес, обслуживающий персонал, определяющие
факторы.
З
а
д а н н е
5. Замяніце неўласцівыя беларускай мове
дзеепрыметнікі ў словазлучэннях.
Захапляючы
сюжэт, шматабяцаючыя перспектывы,
інтрыгуючая атмасфера, дамінуючае
становішча, пустуючая пабудова, рухаючая
сіла, абагульняючы артыкул, дрыжачыя
рукі, абслугоўваючы персанал, зазелянеўшыя
палеткі, пачынаючы аўтар, абнадзейваючыя
вынікі, стабілізуючыя фактары, здзіўляючая
жыццястойкасць, энергазбе-рагаючыя
тэхналогіі, пакутуючы паэт, падыходзячы
рэжым, дапусцімыя нормы, пасварыўшыяся
сваякі, састарэўшы чалавек, працуючыя
студэнты, пабялеўшы твар, супакойваючая
музыка, асноўныя складаемыя гэтай
праблемы, выцвіўшая хусцінка, завяршаючы
этап, апусцеўшая вуліца, адстаючая
гаспадарка.
З
а д а н н е 6. Зрабіце замену дзеепрыметнікаў
больш пры-мальнымі
для беларускай мовы словамі.
1. Апусцеўшыя
палі выглядалі сіратліва.
2.
Паружавеўшыя ад марозу шчокі пахарашэлі.
3. Сон
зусім адышоў ад разамлеўшага хлопца.
4. Чуваць
крыкі птушак, адлятаючых у вырай.
5. 3 саду
даносіўся ап’яняючы пах.
6. Рэчывы,
стымулюючыя рост раслін, можна набыць
у
аддзеле
бытавой
хіміі.
7. Калі ўзяць прыбаўкі
ўраджаю ў разліку на цэнтнер высяваемага
насення, то можна ацаніць эфектыўнасць
прымяняемага ўгнаення.
8. Заходзячае
сонца чырваніла неба.
9. Голас,
спяваўшы песню, рэзка
абарваўся.
10.
Хістаючымся крокам ён ішоў па дарозе.
11. Для
гэтай пасады ён падхадзяшчы чалавек.
12. У
надышоўшым змроку квецень выглядала
снегавой замеццю.
studfiles.net
6 клас — прыметнік
Аддзел адукацыі,спорту і турызму Віцебскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Суражская дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза М.П.Шмырова”
Абагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме “Прыметнік”
6 клас
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Машканава Святлана Аляксандраўна
Урок праводзіцца ў 2 чвэрці!(снежань)
Тэма: Абагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме “Прыметнік”
Мэты: садзейнічаць сістэматызацыі і абагульненню ведаў па тэме “Прыметнік”;
спрыяць удасканальванню навыкаў правапісу канчаткаў прыметнікаў у пачатковай і іншых склонавых формах,групаваць прыметнікі па сэнсавых і граматычных прыметах,правільна ставіць пытанні да прыметнікаў,вызначаць род, лік, склон, дапасоўваць да назоўнікаў;
садзейнічаць выхаванню павагі да роднай мовы і прыроды
Тып: урок – пошук
Ход урока:
I.Арганізацыйна – матывацыйны этап
— З якім настроем вы сёння прыйшлі на ўрок? За акном добрае надвор’е, і гэта дае мне магчымасць спадзявацца, што дзень будзе па-сапраўднаму добрым,а наша праца – захапляючай і плённай.
Мы закончылі вывучэнне тэмы “Прыметнік”. Можа, каму – небудзь з вас яна здалася сумнай і нецікавай, але ж ведаць, як правільна ўжываць прыметнікі ў мове, трэба кожнаму. Давайце вызначым задачы нашага ўрока.
На дошцы напісана: Будзем ведаць…
Будзем умець…
II. Актуалізацыя ведаў
1.Праца з тэкстам на картках:
1)Устаўце прапушчаныя літары і дапішыце канчаткі прыметнікаў.
У дарозе
Дарогу абступіў чыст… бор з меднаствольн…соснамі. Каля падно…а іх слаўся ссівел… мох, цямнелі ядлоўцав… кусты. Паветра было густа настоена на хво… . Потым бор змяніўся мяшаным лесам. Лісцев… вецце і хвойн… лапы іншы раз спляталіся над дарогай, і сонечн… святло цадзілася праз з… лёную страху, як праз сіта.
Праз колькі часу лес расступіўся, і тады зноў адкрыўся прастор. Але то былі не палеткі, а раскошн…зялёныя паплавы, на якіх стаялі волаты – дубы, падставіўшы шчодр… сонцу галовы – вершаліны і раскінуўшы магутн … рукі – галіны. (Паводле Т. Хадкевіча)
2)Вызначце стыль тэксту. Абгрунтуйце сваю думку.(Дзе выкарыстоўваецца, з якой мэтай?) Назавіце адметныя для гэтага стылю словы,словазлучэнні з тэксту.
3)Выпішыце ў сшыткі прыметнікі разам з назоўнікамі з першага абзаца.Абазначце іх род, лік і склон.
4)Утварыце і запішыце формы ступеняў параўнання прыметніка чысты.
5)Зрабіце марфалагічны разбор выдзеленага прыметніка з тэксту.
III. Фізкультхвілінка
Лингвістычная гульня “Сонейка”
Прыметнік
Вучні па ланцужку падыходзяць да дошкі, малююць па адным праменьчыку і пішуць побач з промнем адну з характарыстык прыметніка. Пераможа той, хто запоўніць апошні прамень.
(Поўныя і кароткія, разрады (якасныя, адносныя і прыналежныя),ступені параўнання, род, лік, склон).
6) Арфаграфічная хвілінка
— Выпраўце памылкі ў сказах (на дошцы).
Дарога стала менш вузкаватая.
Маліны больш саладзейшыя за клубніцы.
Хто багатшы ад усіх на свеце?
Вавёркіных запасаў хопіць на ўсю зіму.
Недалёка ад лесу – дзядзькіна хата.
IV. Кантрольна — рэфлексійны этап
1.Выкананне тэставых заданняў па варыянтах
Варыянт 1.
1.Што абазначае прыметнік?
А)прымету дзеяння
Б)дзеянне прадмета
В)прымету прадмета
2.Адзначце кароткія формы прыметніка:
А)вячэра гатова
Б)снеданне гатова
В)абед гатовы
3.Адзначце прыметнік у форме вышэйшай ступені параўнання:
А)прыгажэйшы
Б)найбялейшы
В)глыбокі
4.Адзначце словазлучэнні з якаснымі прыметнікамі:
А)гарадская вуліца,школьны двор
Б)глыбокая рака,кіслы яблык
В)лісіная нара,сястрын дом
5.Адзначце няправільна ўтвораныя прынаналежныя прыметнікі:
А)Васіны канькі
Б)у дзядуліным садзе
В)ластаўчына гняздо
6.Адзначце прыметнікі,у якіх пішацца -нн-:
А) драўля…ы, ветра…ы
Б) будзё…ы, абедзе…ы
В) імя…ы,вогне…ы
7.Адзначце прыметнікі,якія пішуцца праз злучок:
А)(жоўта)цьмяны
Б)(навукова)даследчы
В)(сто)гадовы
8.Адзначце правільна напісаныя прыметнікі:
А)французскі, нясвіжскі
Б)палесскі, таварышскі
В)конскі, любанскі
9.Адзначце прыметнікі, з якімі не(ня) пішацца разам:
А)(не)абходны,(не)ахайны
Б)(не)гарачы,а халодны
В) (не)глыбокі,(не)высокі
Правільныя адказы:
1В,2АБ,3А,4Б,5АБ,6БВ,7АБ,8АВ,9А.
Варыянт 2.
1.Якімі членамі сказа бываюць прыметнікі?
А)выказнікам
Б)дапаўненнем
В) азначэннем
2.Адзначце,якія прыметнікі не ўтвараюць ступені параўнання?
А)цёплы
Б)карычневы
В)жывы
3.Адзначце правільныя сцвярджэнні:
А)Ступені параўнання ўтвараюць толькі якасныя прыметнікі
Б)Не ўсе якасныя прыметнікі ўтвараюць ступені параўнання
В)Ступені параўнання ўтвараюць якасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі
4.Адзначце прыметнікі,ужытыя ў значэнні якасных:
А)арліны палёт
Б)арліны погляд
В)лісіны характар
5.Адзначце няправільна ўтвораныя прыналежныя прыметнікі:
А)дзядзькіны браты
Б)бабулевы акуляры
В)вавёрчын хвост
6.Адзначце прыметнікі, у якіх пішацца — нн- :
А)сярэбра…ы,алавя…ы
Б)зве…явы, дзё…ы
В)карэ…ы, семя…ы
7.Адзначце прыметнікі, якія пішуцца разам:
А)(вечна)зялёны
Б)(далёка)усходні
В)(паўднёва)усходні
8.Адзначце правільна напісаныя прыметнікі:
А)адэскі,гарацкі
Б)каўказскі,выбаргскі
В)калінкавіцкі,суседскі
9.Адзначце варыянты,у якіх няправільна ўтвораны ступені параўнання прыметнікаў:
А)самы меншы,больш ярчэйшы
Б)найбольш дабрэйшы, самы большы
В)менш цікавы,самы вялікі
Правільныя адказы:
1АВ,2БВ,3АБ,4БВ,5АБ,6БВ,7АБ,8БВ,9АБ
2.Вучні запісваюць у сшыткі незакончаныя сказы(на дошцы) і працягваюць іх.
Лягчэй за ўсё мне было…
У мяне ўзніклі праблемы…
Лепш за ўсё мне запомнілася…
Мне цяжка было выканаць…
V. Выстаўленне адзнак
VI. Дамашняе заданне ( на выбар)
Пісьмова апісаць адно з дрэў, выкарыстоўваючы прыметнікі, або ўтварыць прыметнікі ад назоўнікаў (картка), дапасаваць да іх назоўнікі:
туман
восень
сінія вочы
лімон
горад
шэры і зялёны
полымя
красавік
брат
8
multiurok.ru
Прэзентацыя па беларускай мове на тэму Прыметнік. Сувязь прыметніка і назоўніка(5 клас0
Чтобы посмотреть презентацию с картинками, оформлением и слайдами, скачайте ее файл и откройте в PowerPoint на своем компьютере.
Текстовое содержимое слайдов презентации:
Прыметнік. Сувязь прыметніка з назоўнікамТэма:
узнавіць і паглыбіць веды вучняў пра прыметнік, яго значэнне і граматычныя прыметы;пашырыць уяўленні вучняў пра семантыку прыметніка;выпрацоўваць уменні фармуляваць азначэнне прыметніка, вылучаць прыметнікі з тэксту ў складзе словазлучэння, інтанацыйна правільна чытаць словазлучэнні з прыметнікамі ў сказах; выпрацоўваць уменне знаходзіць прыметнікі ў тэксце;выхоўваць пачуццё патрыятызму і любові да роднага краю.Мэты:
Якая асалода – жыць,Знаць вартасць кожнае хвіліны,Тым, што адкрыта даражыць,І адкрываць за дзівам дзіва. В.ВіткаЭпіграф
Зямлю беларускуюСа сцежкаю вузкаю,З чырвонай рабінаюЗаву я любімаю.З матулінай ласкаю,З бабулінай казкаюНа свеце такая адна.Зямля мая ветлая,Азёрамі светлаяБарамі гасціннаяУ сэрцы адзіная. С.БасуматраваПрыпынак «Паэтычны»
Прыметнік –гэта самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета і адказвае на пытанні які? чый?Прыметнік
Падбярыце патрэбныя прыметнікі ў наступны верш:____________ ты, мой край,Любой парою:____________ летам, ___________ зімой,Палоніш ___________ сваёй красой.Прыпынак «Паэтычны»
Заданне: выберыце тыя назоўнікі, да якіх можна далучыць прыметнікі.Край, рэспубліка;Кіно, журы;Летапіс, медаль;Соня, ціхоня;РБ, БДУ.Прыпынак «Сакрэтны»
Чырвоная дзюба, чырвоныя пяты, на лузе – цыбаты, у небе – крылаты.2. На лузе браточкі з аднае сямейкі: залатыя вочкі, беленькія вейкі.3. Вісіць – зялёны, ляціць – жоўты, ляжыць – чорны.Прыпынак «Загадкавы»
Прыпынак «Адпачынак»
Заданне для 1групыЗапішыце тэкст, раскрыйце дужкіМы з вамі нарадзіліся і жывём у Беларусі. На карце яна падобна на (прыгожая кляновая) лісток. Жыхары Беларусі – людзі (гасцінны, працавіты, ветлівы).(Суседні) народ лічыць беларусаў (сціплы, спакойны) людзьмі. Нашы продкі насілі (белы) адзенне, мелі (светлы) валасы.Прыпынак «Празаічны»
Заданне для 2 групыЗапішыце тэкст, замест шматкроп’я падбярыце прыметнікі.Колеры нашай зямлі – … і … . Гэта край … лясоў, … азёр; край, куды вяртаюцца з … поўдня … буслы, дзе ў … пушчах пасуцца статкі зуброў. Тут рэкі пояць людзей … вадой, чалавек дыхае … паветрам.Прыпынак «Празаічны»
Заданне для 3 групыСкладзіце з наступнымі словамі сказыБацькаўшчына, Белавежская пушча, Нарач, Ф.Скарына, Янка Купала і Якуб КоласПрыпынак «Празаічны»
Наш край прыгожы і непаўторны. Мы любім наш прыгожы і непаўторны край.Вывад:
Выканайце сінтаксічны разбор сказаў Наш край прыгожы і непаўторны. Мы любім наш прыгожы і непаўторны край.Прыпынак «Сінтаксічны»
Я аздабляю нашу мову,Даю прыметы розным словам.Наўрад ці зможаш без мяне тыПрадмет адрозніць ад прадмета.Прыпынак «Прыметнік»
Параграф 6, практ. 50Дамашняе заданне
Приложенные файлы
univerfiles.com
ФАКУЛЬТАТЫЎ+: Рыхтуемся да алімпіяды
Заданні і адказы інтэрнэт-алімпіяды
1.Адзначце словы, якія вымаўляюцца ў беларускай мове з прыстаўнымі зычнымі гукамі:
1. Оперный
2. Отличник
3. Отпечатать
4. Выудить
5. Угорь
Адказы: 4, 5
2. Адзначце рады дзеяслоўных формаў, дзе зроблена памылка.
1 1. Пець: пяю / пяешь / пяе / пяём / пеяцe / пяюць
2 2. Пячы: пяку / пячэш / пячэ / пячом / печацe / пякуць
3 3. Даць: дам / дасі / дасць / дадзім, дамо / даяцe / дадуць
4 4. Глядзець: гляджу / глядзіш / глядзіць / глядзім / глядзіце / глядзяць
5 5. Церці: тру / трэш / трэ / трэм / трацe / труць
Адказы: 1, 3, 4, 5
3. Адзначце сінонім да слова ДАКЛЯРАВАЦЬ
1. Вітаць
2. Успамінаць
3. Абяцаць
4. Гаманіць
5. Расказаць
Адказ: 3
4. Адзначце характарыстыкі, якія адпавядаюць слову “сучаснасць”.
1. У слове адзін санорны гук.
2. У слове тры галосныя гукі.
3. У слове два мяккія гукі.
4. Колькасць гукаў і літар супадае.
5. Вымаўленне адпавядае напісанню.
Адказы: 1, 2, 3
5..Як называецца навука, якая вывучае прыказкі і прымаўкі?
1. Парэміялогія
2. Парцэляцыя
3. Лексікаграфія
4. Марфалогія
5. Фразеалогія
Адказ: 1
6. Да фразеалагізма “хоць на воўка ўзлезь” падбярыце фразеалагізм-антонім.
1. як у сук уляпіць
2. хоць іголкі збірай
3. хоць гаць гаці
4. хоць вока выкалі
5. хоць заваліся
Адказ: 2
7. Назвы якіх дзвюх літар абазначаюць “празаічны нарыс невялікага аб’ёму і вольнай кампазіцыі на прыватную тэму, якая трактуецца суб’ектыўна і няпоўна”? Запішыце, літары (або назву нарыса)
Адказ: с, э (эсэ)
8. Да якога верша Максім Багдановіч узяў эпіграфам словы французскага паэта Поля Верлена: “Музыка перш за ўсё”. Запішыце назву верша.
Адказ: “Маёвая песня”
9. Сярод слоўнікаў, якія былі выдадзены ў ХІХ стагоддзі, асаблівую каштоўнасць мае “Словарь белорусского наречия”. Гэта першы тлумачальны слоўнік беларускай мовы, які не страціў свайго навуковага і практычнага значэння да нашых дзён. Запішыце, хто з’яўляецца аўтарам гэтага слоўніка.
Адказ: Іван Насовіч
zin230568.blogspot.com
Алімпіядныя заданні па беларускай мове для вучняў 5 класа
Падзьмула з поўначы здаровым халадком зямля сушэла пакрывалася цвёрдаю скарынкаю а пад поўнач пасыпаў спорны густы і сухі снег ішоў усю ноч і ўвесь дзень пад вечар снег суняўся.
Медальон, вариация, материал, миллиард, миниатюрный, специальный.
Каса —Школа — Сад — Лес –
Ён, дзядзька, збіраць, салаўю, саб’ю, мільён, з’ява, адчыніць, бясшумна.
Алімпіядныя заданні 5 клас 2006
Позняя восень. Нізка над зямлёй навіслі цяжкія цёмныя хмары. Некалькі дзён запар імжыць дробны дюждж. Навокал сыра холадна няўтульна. Дрэвы хмызнякі лясны подсціл усё набрыняла вільгаццю. Паветра насычана пахам прэлага лісця і грыбоў. Стракатым тоўстым дываном засцілае зямлю лісце розных колераў жоўтае аранжавае пурпуровае бурае пунсовае. Даўжэй за ўсіх захоўваюць зялёную афарбоўку бэз вольха вярба.
3. Спішыце, падбіраючы да назоўнікаў адпаведныя прыметнікі. У якім выпадку атрымаліся сказы, а ў якім – словазлучэнні? Ахарактарызуйце адны і другія паводле будовы. прым. + наз. наз. + прым. цёплы водар асінка глыбокі асенні дарога возера густы зялёны трава гасцінец танканогі палявы паветра туман шырокі 4. Растлумачце фразеалагізмы. блізкі свет, кату па пяту, розуму набрацца, адным духам, лахі пад пахі, абое рабое, хварэць на пана, языкамі званіць, трымаць вуха востра, пускаць туман у вочы, на руках насіць, быць на сёмым небе. 5. Запішыце з дадзеных толькі тыя словы, у якіх колькасць гукаў і літар не супадае. адзвінець, барацьба, дзераза, дождж, дзянёк, заціхаць, капаюць, люблю, людзі, месячны, мерыдыян, надвор’е, павільён, пераезд, пяхота, п’яўка, рабіна, салаўі, удзячны, уюн. 6. Падбярыце сінонімы да слоў прыгожы, абрус, бацькаўшчына, бурштын, грамада, граніца. 7. Запішыце 5 слоў, у якіх корань і аснова супадаюць. 8. Прачытайце і выберыце словазлучэнні, якія можна выкарыстаць пры апісанні вясны.Прыдумайце з імі сказы і запішыце. віхурны вецер, легкакрылы вецер, люты вецер, парывісты вецер, ціхавейны вецер, вільготны вецер, калючы вецер, халаднаваты вецер. |
be.convdocs.org