Уладзімір Дубоўка — Родная мова, цудоўная мова!.. — Кароткі змест / Краткие содержания
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
ты самацветаў яскравая нізка.
Кожны з іх барвы дзівосныя мае,
вечным агнём зіхаціць – не згарае.
Ты мне заўсёды была дапамогай,
дзе б і якой ні хадзіў я дарогай.
Чую ў табе перазвоны крыніцы,
чую ў табе і раскат навальніцы,
чую павевы зялёнага бору,
водгулле працы у родным прасторы.
Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,
кожнае слова вякамі стварана.
І на вякі яно жыць застаецца,
вечнае так, як народнае сэрца.
1966
Верш «Родная мова, цудоўная мова!» увайшоў у нізку вершаў «Дактылічныя рыфмы» (1966).
Верш напісаны ў форме звароту да роднай мовы, якая для паэта — сапраўдны «уток і аснова», «Матчын дарунак ад самай калыскі». Як прызнаваўся паэт, ён праз усё жыццё пранёс «замілаванне да беларускай мовы, да народнага мастацтва, да роднае прыроды». «Усё маё веданне беларускай мовы — ад маці і з вёскі. Вось чаму я маю поўную падставу назваць беларускую мову — матчынай мовай», — шчыра пісаў ён у гэты час і з вялікай душэўнай узрушанасцю дадаваў: «Як жа яе не будзеш ведаць, калі яна родная! Як жа яе не будзеш шанаваць і любіць, калі яе стваралі на працягу вякоў нашы продкі, гаварылі на ёй, перадалі нам у спадчыну як самы вялікі скарб свой…». Мова для паэта з’яўляецца найвышэйшай жыццёвай каштоўнасцю, бясцэнным дыяментам. Гэта, па яго словах, «самацветаў яскравая нізка», якая «барвы дзівосныя мае, вечным агнём зіхаціць — не згарае».
Уладзімір Дубоўка, як ужо адзначалася, на працягу ўсяго свайго жыцця з вялікай пашанай і павагай ставіўся да роднай мовы, да жыватворных народных традыцый, умела, да месца выкарыстоўваў у сваёй творчасці трапнае і змястоўнае народнае слова. I ў гэтым вершы паэт падкрэслівае багацце, невычэрпны выяўленчы патэнцыял, незвычайную ёмістасць роднага слова, яго здольнасць перадаць розныя пачуцці і адчуванні, маляўніча, уражліва апісаць разнастанныя з’явы прыроды «перазвоны крыніцы», «раскат навальніцы», «павевы зялёнага бору».
Мова здатна выпраменьваць нацыянальны дух, ствараць своеасаблівую нацыянальную ауру, якая яднае, збліжае ўсіх яе носьбітаў, загартоўвае, дае моц пераадолець усе перашкоды. Сваю веру ў неўміручасць роднага слова паэт дэкларуе ў заключных словах верша: «I на вякі яно жыць застаецца, / вечнае так, як народнае сэрца».
karotkizmest.by
Усяму пачатак — родная мова
Жыла-была калісьці агульная мова ўсіх славян: яшчэ тады, калі ўсе месціліся побач. Потым яны разышліся. І на новых жыхарствах узніклі тры новыя мовы, паўднёваславянская, заходнеславянская і ўсходнеславянская.
Апошняя, усходнеславянская, была агульнай мовай Старажытнай Русі — першай дзяржавы ўсходніх славян. Таму філолагі завуць яе яшчэ «старажытнарускай» («древнерусский язык»). Старажытнаруская мова мела магчымасці застацца навек адзінай. Але адбыўся палітычны катаклізм: прыйшла навала з усходу. Татара-манголы захапілі большую частку Русі, рэштка трапіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага, а потым — Рэчы Паспалітай. Да таго адзіны «старажытнарускі народ» аказаўся падзеленым. У выніку падзялілася, «распалася» і «старажытнаруская мова»: ад расейскай адпалі ўкраінская ды беларуская, што зазналі летувіскі і польскі ўплыў.
Такая схема. Яна ўвайшла ў безліч школьных і інстытуцкіх, універсітэцкіх падручнікаў, з дапамогай якіх убіваецца ў галовы кожнаму новаму пакаленню. Нездарма ж адзін з чытачоў «Народнай газеты» выказаўся так: «Беларуский язык — это тот же русский, по которому походил польский сапог». І што цікава, газета не знайшла, чым гэта абвергнуць!..
А абвергнуць жа можна было! І не толькі можна — трэба. Бо ёсць яшчэ людзі, якія ўспрымаюць змаганне за незалежнасць Беларусі як валтузню: маўляў, навошта нам незалежнасць, калі беларусы — тыя самыя «рускія», па якіх пахадзіў польскі бот? Раз яны былі калісьці гвалтоўна адарваны ад «рускіх» братоў, дык чаму б да іх не вярнуцца? Менавіта гэтага і дамагаўся сотні гадоў расейскі царызм, а пасля яго — КПСС на чале з Леніным, Сталіным, Хрушчовым, Брэжневым.
Любая просценькая схема ўражвае сваёй закончанасцю. Але давайце накладзём яе на гістарычныя факты.
Найноўшы «Лингвистический энциклопедический словарь» (М., 1990) сцвярджае, што «древнерусский язык» распаўся на тры асобныя ўсходнеславянскія мовы ў ХІV-ХV стагоддзях (с.143). Сапраўды, калі чытаць літаратуру, створаную на тэрыторыях Расеі, Украіны ды Беларусі, то можна заўважыць, што да ХV стагоддзя і нават пазней яна пісалася на адной мове, а потым на Беларусі ды Ўкраіне тэксты пачынаюць усё болей ад яе адхіляцца. Але ці не прымаем мы за распад мовы штось іншае?
Лінгвісты з доктарскімі ступенямі, акадэмікі не могуць не ведаць, што і сёння кніжная мова і гутарковая — не адно і тое ж. І сёння, напрыклад, на Беларусі існуе дыялектны падзел, ажно паляшук ды палачанін, гаворачы кожны па-свойму, не надта разумеюць адзін аднаго. А кніжную мову Кіеўскай Русі чамусьці лічаць адзінай гутарковай для ўсяе дзяржавы!
Згодна з «Лингвистическим энциклопедическим словарем» (с.143), «старажытнаруская мова» сфармавалася ўжо ў VІІ-VІІІ стагоддзях. Значыцца, да свайго «распаду» існавала 700-800 гадоў! І раптам — «распалася». З-за падзелу «древнерусского народа» паміж татарамі ды Літвой.
Калі такое магчыма, дык павінны быць і іншыя прыклады распаду мовы. Але дзе яны?
Ні ў ХІV-ХV стагоддзях, ні перад імі, ні пасля іх у Эўропе не распадалася аніводная мова, хаця народы, было, падзяляліся. Так, нямецкі этнас дзяліўся паміж дзесяткамі дзяржаў. Але ў моўным сэнсе застаўся адзіным. Частка румынаў стагоддзі стагнала пад прыгнётам Турцыі, частка ўваходзіла ў Аўстра-Вугоршчыну з яе афіцыйнай нямецкай моваю. Але з-за гэтага дзве румынскія мовы не ўзніклі. Больш за сто гадоў палова Польшчы знаходзілася пад Расеяй, палова — пад Германіяй ды Аўстра-Вугоршчынай. Але польская мова ад таго не падзялілася.
Дык, можа, «древнерусский народ» пасля падзелу трапіў у нейкія асаблівыя ўмовы? Аніяк не скажаш гэтага! Ці маглі зрабіць татары на расейцаў сур’ёзны моўны ўплыў, калі жылі далёка ў стэпах, а «кіраванне» Масквой з іх боку вылівалася толькі ў збіранне даніны ды рабаўніцкія набегі? Невыпадкова ж расейская мова — найбліжэйшая да «старажытнарускай».
А аб якім моўным ціску з боку летувісаў можна гаварыць, калі ў Вялікім Княстве Літоўскім дзяржаўнай мовай напачатку была менавіта «старажытнаруская», якую замяніла старабеларуская? Летувісы ж і пісьмовасці не мелі аж да ХVІ стагоддзя. Можна прама сказаць, што ў Вялікім Княстве меліся якраз найлепшыя ўмовы для захавання і развіцця «старажытнарускай». Дык чаму ж яна тут, згодна з «Лингвистическим энциклопедическим словарем», ужо з ХІV стагоддзя пачынае саступаць месца беларускай?
І яшчэ загадкавая з’ява. Чаму ў межах Вялікага Княства Літоўскага са «старажытнарускай» утварыліся аж дзве новыя мовы — беларуская ды ўкраінская? Чаму ўкраінская не бліжэйшая да расейскай, хаця Кіеў быў «адарваны» ад Расеі на 200 гадоў меней, чым Беларусь? (Да сярэдзіны ХІV стагоддзя разам з Масквой уваходзіў у склад Залатой Арды, а ў 1654 годзе далучыўся да Расеі, у той час як Беларусь была захоплена Расеяй напрыканцы ХVІІІ стагоддзя, татарскага ж панавання не ведала зусім).
Камуністычная расейская філалогія такіх пытанняў не ставіць, бо яны невыгодныя для тэорыі адзінага паходжання расейцаў, украінцаў ды беларусаў, не працуюць «на грядущее» зліццё ўкраінцаў ды беларусаў з расейцамі, г.зн. паглынанне апошнімі першых. Дык паспрабуем адказаць на іх самі. А для гэтага ў першую чаргу прыгледзімся: што ж гэта за «старажытнаруская мова», ад якой пайшла нібыта наша?
Як было ўжо згадана, «Лингвистический энциклопедический словарь» вызначае часам яе сфармавання «ў Старажытнарускай дзяржаве» сёмае-восьмае стагоддзі. Пры гэтым аўтара артыкула «Древнерусский язык» В.В.Іванова зусім не бянтэжыць, што Рурык паводле летапісных звестак пачаў князяваць толькі ў 862 годзе, г.зн. ані ў сёмым, ані ў восьмым стагоддзях Старажытнарускай дзяржавы не існавала. І як звесці гэта са сцвярджэннем таго ж «Лингвистического…», што «старажытнаруская (усходнеславянская) мова» ідзе непасрэдна ад агульнаславянскай (с.95)? Калі «старажытнаруская» — прамая наступніца агульнаславянскай, то навошта для яе «фармавання» была патрэбна дзяржава?
Вось у чым рэч. Схеме моўнага развіцця: агульнаславянская мова — усходнеславянская супярэчаць факты. Бо як трэба разумець генеалогію моў? Драбленне моў выклікалася драбленнем іхніх носьбітаў — вось як. Калі існавала некалі агульнаславянская мова, то гэта значыць, што было адно нейкае племя, якое карысталася ёю. Потым, павялічыўшыся, яно падзялілася на тры плямёны: паўднёвае, заходняе і ўсходняе. Адпаведна гэтаму з ранейшай агульнай іх мовы ўзніклі тры новыя: паўднёваславянская, заходнеславянская ды ўсходнеславянская. А тыя, у сваю чаргу падзяліўшыся, далі сучасныя славянскія мовы…
Нешта падобнае і накрэслівае кіеўскі летапіс — «Аповесць мінулых гадоў» («Повесть временных лет»). Ён паведамляе, што славяне спачатку жылі на Дунаі, адкуль разышліся «и прозвашася имены своими, где седше на которомъ месте». Так узніклі маравы, чэхі, харваты, сербы, харутане. Славяне, што прыйшлі на Віслу, спачатку назваліся ляхамі. Потым ляхі падзяліліся, у выніку чаго з’явіліся палякі, луцічы, мазаўшане, памаране.
Такім чынам, для заходніх славян прама ўказваецца носьбіт іх агульнай мовы — ляхі. Для паўднёваславянскай жа мовы такога носьбіту не ўказваецца. Не згадана ў летапісе і племя, ад якога пайшлі б, як ад ляхаў палякі, луцічы, мазаўшане ды памаране, усходнеславянскія плямёны.
Згодна з «Аповесцю…», славянамі Кіеўскай Русі былі славяне Ноўгарада, паляне (раён Кіева), север (Чарнігаўшчына), драўляне (на паўночны захад ад Кіева), драгавічы (між Прыпяццю і Дзвіною) ды палачане (Полацак). І ні слова пра тое, каб усе яны былі нашчадкам аднаго племя.
Адкуль канкрэтна прыйшло кожнае? Пра гэта летапіс маўчыць. Ясна ўсё ж, што не ўсе з Дунаю, бо тады летапісец сказаў бы. А мы што ведаем?
У арыгінале «Аповесці…» палякі названыя палянамі. (гл. Изборник. М., 1969, с.28). Гэтаксама звалася і племя, што жыло вакол Кіева. Хто-небудзь скажа: ну і што? Там палі — і там палі, дык чаму і тыя, і другія не маглі назвацца ад поля? А вось паглядзіце, што піша аўтар «Аповесці…»: «Бяше около града (Кіева. — І.Л.) лесъ и боръ великъ» (Изборник, с.32). Бачыце, не «поле», а «лесъ и боръ великъ»! І займаліся паляне Кіева галоўным чынам не земляробствам: «бяху ловоше зверь, бяху мужи мудри и смыслени, нарицахуся поляне» (тамсама). Дык ці можна дапускаць, што паляне Кіева — частка палянаў Віслы? Думаю — можна.
З палянамі Кіева суседзілі севяране. Гэтая назва дадзеная ўжо даследчыкамі, бо ў летапісе сказана — СЕВЕР (Изборник, с.28). Ці не гаворыць такая назва, што гэтае племя першапачаткова было сама паўночным з усіх славянскіх? Цалкам магчыма — гаворыць. А дзе была славянская поўнач? Узбярэжжа Балтыйскага мора.
У Ноўгарадзе жылі славяне. Такое ж імя сёння носяць грамадзяне Славеніі. Але былі і заходнія СЛАВІНЫ, роднасныя кашубам. І вось што цікава: мова ноўгарадскіх бяроставых грамат Х-ХІІ стагоддзяў мела агульныя рысы з Заходнеславянскімі дыялектамі («Лингвистический энциклопедический словарь», с.98). Так што і ноўгарадцы маглі прыйсці аднекуль з Польшчы.
Нашы продкі крывічы і радзімічы, безумоўна, прыйшлі з захаду (гл. М.Ермаловіч. Старажытная Беларусь. 1990, с.28, 37). Драгавічоў жа Мікола Іванавіч залічвае ў тыя плямёны, якія прыйшлі з поўдня. У той жа час былі драгавічы і палабскія (гл. тамсама, с.22).
Такім чынам, большасць славянскіх плямёнаў на ўсход прыйшла з захаду, астатнія — з поўдня. Зразумела, што гаворкі іх не маглі быць аднолькавыя. Хоць філолагі пра гэта не гавораць, але ўсведамляюць. Адсюль і тэзіс аб «фармаванні» з тых гаворак агульнай усходнеславянскай мовы: не было, дык сфармавалася!
Але як жа яна магла сфармавацца ў VІІ-VІІІ стагоддзях, хай сабе і была дзяржава (якой напраўдзе не было)? Што ўяўляла сабою дзяржава ў тыя часы? Сядзеў у сталіцы вялікі князь ды збіраў даніну. Вось практычна і ўся дзяржава. Гаспадарка — натуральная: што людзі здабывалі ды вырошчвалі, тое і елі. Мабілізацыя ў княскую дружыну не вялася, набіралася яна з княскага акружэння. Такім чынам, насельніцтва не перамешвалася, рух яго ў межах дзяржавы быў мінімальны. Пісьмовасці не было, адукацыя адсутнічала. Як жа магла ў такіх умовах з розных гаворак выпрацавацца адна агульная мова?
Мы ж добра ведаем, што нават і Расейская імперыя, з яе паліцэйска-адміністрацыйным апаратам, распаўсюджанай пачатковай школай, прэсай і іншымі спосабамі пашырэння мовы, не змагла ператварыць у расейцаў усе падпарадкаваныя народы. Так што само па сабе стварэнне дзяржавы яшчэ не вядзе да моўнай кансалідацыі краю.
Праўда, у Кіеўскай дзяржаве была мова, на якой пісаліся творы ды дакументы і ў Кіеве, і ў Полацку, і ў Маскве. І ніякіх іншых моў ад таго часу не засталося. Але ці таму, што яна ўвогуле была адна? Можа, таму, што іншыя не фіксаваліся на паперы?
Дарэчы, філолагі сцвярджаюць, што ў Кіеўскай Русі было аж дзве пісьмовыя мовы. Адна — гэта тая, што прыйшла сюды разам з хрысціянствам, мова Святога Пісання. Другая — тая, што ўжо была тут, з VІІ-VІІІ стагоддзяў. Першую называюць царкоўнаславянскай (стараславянскай), другую — старажытнарускай.
Чым жа адрозніваюцца яны між сабою? На гэта адказвае М.Самсонаў, аўтар падручніка «Древнерусский язык». Цікавая рэч — аказваецца, толькі фанетыкай! Прычым і фанетычных адрозненняў — усяго 8: у царкоўнаславянскай — глава, млеко, брегъ, шлемъ, у «старажытнарускай» — голова, молоко, берегъ, шеломъ; у царкоўнаславянскай — югъ, южинъ, юноша, у «старажытнарускай» — оугъ, оужинъ, оуноша і т.п. Ды яшчэ некалькі самастойных слоў: у царкоўнаславянскай — истина, съведетель, бракъ, у «старажытнарускай» — правъда, видокъ, сватьба. І ўсё! Марфалагічных адрозненняў — ніякіх, прыстаўкі і суфіксы «старажытнарускай» — царкоўнаславянскія. (Гл. Н.Г.Самсонов. Древнерусский язык. М., 1973, с.71-75). І гэта дзве розныя мовы? Ды тут жа і пра дыялекты нельга гаварыць! А «знаўцы» дзеляць кіеварускую літаратуру: вось гэты твор напісаны на царкоўнаславянскай, а гэтыя («Руская праўда», «Павучэнне Ўладзіміра Манамаха», «Слова пра паход Ігаравы», «Маленне Данілы-вязьня») — на старажытнарускай… Нягледзячы на тое, што і «старажытнарускія» шчодра перасыпаныя «ўсімі асаблівасцямі» царкоўнаславянскай. Вось маленькі, але красамоўны прыклад. На пачатку «Слова пра паход Ігаравы» маецца такі зварот: «О бояне, соловию стараго времени! А бы ты сиа плъкы ушекотал, скача, славию, по мыслену древу». Як бачыце, у адным сказе — царкоўнаславянскае славию і «старажытнарускае» соловию, што азначае адно і тое ж (салавей).
Для параўнання адзначу, што наш Ф.М.Янкоўскі знаходзіць паміж беларускай і расейскай мовамі 27 фанетычных адрозненняў, 43 марфалагічныя і болей за два дзесяткі сінтаксічных (гл. Ф.Янкоўскі. Гістарычная граматыка беларускай мовы. 1983, с.21-38). Ужо не кажу пра лексічныя, якія ніхто не лічыў. І то знаходзяцца расейскія філолагі, якія не супроць залічыць беларускую мову ў «наречия» расейскай (адзін такі разумнік выкладаў у Літаратурным інстытуце, калі я там вучыўся). А тут — усяго 8 фанетычных адрозненняў, некалькі ішых слоў, і ўжо сцвярджаецца наяўнасць самастойнай «старажытнарускай» мовы.
Час ужо паставіць кропкі над «і»: старажытнарускай мовы ніколі не існавала, ні пісьмовай, ні гутарковай. Былі гаворкі палянаў, драўлянаў, крывічоў і г.д. А тое, што нам засталося ад Кіеўскай Русі на паперы, напісана на царкоўнаславянскай, мове Бібліі. Іначай і быць не магло. Мова Бібліі, як і сама яна, у тыя часы лічылася свяшчэннай і адзіна магчымай для пісьмовага выкарыстання. Тое самае было і з лацінай у Заходняй Эўропе. Для таго каб прыйсці да думкі, што і іх прыродная мова можа ўжывацца на пісьме, людзі павінны былі зазнаць рэвалюцыю свядомасці. Невыпадкова ж першы помнік польскай мовы датуецца сярэдзінай ХІV стагоддзя (гл. «Лингвистический энциклопедический словарь», с.383). І яшчэ некалькі стагоддзяў уся Эўропа пісала на лаціне не толькі рэлігійныя кнігі, але і законы, і трактаты, і мастацкую літаратуру, як «Пахвальба дурноце» Э.Ратардамскага, «Песня пра зубра» М.Гусоўскага.
Царкоўнаславянская мова ва Ўсходняй Эўропе выконвала тую ж ролю, што і лаціна ў Заходняй. Біблія была не толькі Свяшчэнным Пісаннем, але і адзіным падручнікам, па якім вучыліся чытаць і пісаць. Але ж веданне чужой мовы ніколі не бывае стопрацэнтным. Таму і кіеўскія аўтары, пішучы на царкоўнаславянскай, рабілі супраць яе памылкі: замест «славию» — «соловию», «градъ» — «городъ», «млеко» — «молоко» і г.д. Маглі ўставіць і нейкае вядомае ад нараджэння слова, асабліва калі ў Бібліі не знаходзілася адэквата. Тым і тлумачацца адступленні ад мовы Пісання ў пэўных творах. І ці правільна памылкі супраць мовы абвяшчаць мовай?
Калі б агульная ўсходнеславянская мова існавала, то яна была б зусім іншай, чым царкоўнаславянская. Мы ж ужо гаварылі, што большасць славянскіх плямёнаў Кіеўскай Русі прайшла з захаду, і гаворкі іх былі заходнія, блізкія да польскіх, чэшскіх, мараўскіх, лужыцкіх. Асабліва гэта тычыцца гаворкі палянаў, што ўяўлялі сабою частку палянаў Віслы. А царкоўнаславянская мова — выхадзень з сама крайняга поўдня славянскага арэалу. Перакладчыкі Бібліі Кірыла і Мяфодзій нарадзіліся і выраслі ў грэцкім горадзе Салонікі, дзе тады было нямала балгараў. На мову тых балгараў яны і перакладалі Біблію з грэцкай. Дасканала гаворку салоніцкіх славян яны, безумоўна, не ведалі і актыўна ўносілі ў пераклад і грэцкія словы, і грэцкія граматычныя з’явы, як дзеепрыметнікі, клічны склон, парны лік і інш. Таму царкоўнаславянская мова — паўднёваславянская ды яшчэ элінізаваная. «Старажытнаруская», калі б яна існавала, павінна была б адрознівацца ад яе прыблізна так, як адрозніваецца польская ад балгарскай. А паміж «старажытнарускай» ды царкоўнаславянскай знаходзяць толькі восем фанетычных розніц…
Разуменне таго, што славянскія гаворкі Беларусі былі пераважна заходнімі, мае вялікае значэнне. Не, па нашай мове «польскі бот» не хадзіў. Яна сама па сабе, ад вытоку была блізкая да польскай, як блізкія да той чэшская, славацкая, лужыцкая. Вялікая колькасць беларускіх слоў, што супадаюць з аналагічнымі польскімі, існуе ў ёй спрадвечна: бачыць, кахаць, рэч, уласны і гэтак далей. Свой жа сённяшні ўсходнеславянскі выгляд беларуская мова набыла ў выніку сямісотгадовага ціску з боку царкоўнаславянскай.
Не дзяржава, а царква выканала гіганцкую працу па ператварэнні заходнеславянскай моўнай плыні ў нешта такое, што завецца цяпер усходнеславянскай падгрупай моў. Бо дзяржава карысталася пісьмовай мовай час ад часу, а царква — кожны дзень. Па ўсёй краіне, у кожным храме. Вы ўявіце сабе, дзень пры дні, з году ў год, ад пакалення да пакалення народ чуе ў царкве адну і тую ж мову. На ёй завучвае модлы, спявае псалмы. Ці ёсць лепшы спосаб для вывучэння мовы? Ужо не кажу пра тое, што царкоўнаславянская была мовай Бога, і, далучыўшыся да яе, вернік нібы атрымліваў магчымасць гаварыць з Творцам!
Моц царквы ў гэтым сэнсе добра разумелі маскоўскія манархі, што мелі на ноце ўніфікацыю свае стракатае па мове дзяржавы. «Адным з галоўных клопатаў Івана Васільевіча (Жахлівага. — І.Л.) было абрусенне падпалых пад уладу яго іншародцаў. Сродкам для выканання гэтай важнай дзяржаўнай мэты было распаўсюджванне паміж напалову дзікімі плямёнамі хрысціянскай веры. І мы бачым, што Іван Васільевіч і потым Гадуноў прымалі для распаўсюджвання хрысціянства сама энергічныя захады. Хрышчэнне было гвалтоўнае, адначасова з ім ішло разбурэнне мячэцяў у мусульманаў, керамецяў, свяшчэнных гаёў у паганаў і г.д.». (П.И.Мельников. Очерки мордвы, Саранск, 1981, с.33). П.Мельнікаў (расейскі пісьменнік Андрэй Пячэрскі) паказвае і вынікі гэтага наступу на мардву. Нейкі пан Н. запрашае аўтара на эрзянскае вяселле. Аўтар прызнаецца: «Але я не ведаю па-мардоўску, нічога не зразумею». Н. супакойвае: «Слова мардоўскага не пачуеце: ва ўсёй Цярэшаўскай воласці наўрад ці знойдзецца цяпер чалавек, які б ведаў сваю ранейшую мову» (тамсама, с.110. Твор напісаны да 1851 года).
Сёння царква не з’яўляецца манапалістам моўнага ўздзеяння: школа, прэса, кнігавыданне і іншыя сучасныя сродкі — магутнейшыя, чым царкоўная імша. Але не звяртаць увагі на моўную ролю царквы нельга. Беларуская дзяржава, калі яна дбае аб захаванні мовы, павінна ў першую чаргу падтрымліваць тыя канфесіі і тых святароў, якія вядуць багаслужбу па-беларуску.
Кіеўская Русь як адзіная дзяржава існавала паводле гістарычных мерак вельмі нядоўга. Полацкае княства ў яе ўваходзіла, напрыклад, усяго гадоў 70. Зразумела, за такі тэрмін у беспісьмовыя часы вялікіх моўных зрухаў адбыцца не магло. Ды Русь распалася на княствы, а фактар царкоўнаславянскай мовы працягваў дзейнічаць. І пасля прыходу захопнікаў-татараў — таксама, бо рэлігію ж у сувязі з гэтым усходнія славяне не змянілі. Царкоўнаславянская мова як у Вялікім Княстве Літоўскім, так і ў Масковіі заставалася дзяржаўнай, шліфавалася і ўдасканальвалася, набывала ўласных граматыстаў. Але набліжаўся час Рэфармацыі, калі грамадства пачало ўспрымаць, што народная мова заслугоўвае не меншай увагі, чым царкоўная, калі, урэшце, і Біблія пачала перакладацца на сама розныя нацыянальныя мовы, да чаго дачыніўся і наш Скарына. І паступова з-пад спуду царкоўнаславянскай мовы пачынае выпіраць, а потым і вырывацца народнае, размоўнае слова.
Калі ўважліва прыгледзецца да гэтых навацый у помніках беларускай пісьмовасці, пачынаючы з ХV стагоддзя, то можна пераканацца, што яны маюць заходні характар. Іх лічаць запазычаннямі з польскай, але яны — не польскія, ці, скажам болей дакладна, далёка не цалкам польскія. Гэта можна добра праілюстраваць мемуарамі Ф.Еўлашоўскага ды лістамі Ф.Кміты-Чарнабыльскага, напісанымі ў другой палове ХVІ стагоддзя (гл. Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі ХVІІ ст., с.183; Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці. 1975).
Гэтыя творы так перасыпаны, здавалася б, польскімі словамі, што складваецца ўражанне: аўтары пішуць па-польску, толькі кірыліцай і з вялікімі памылкамі. Але гэта не пальшчызна. Гэта — жывая мова беларускіх асяроддзяў, з якіх выйшлі аўтары, заўважу, асяроддзі праваслаўныя. Чаму не пальшчызна? Таму, што гэтаму супярэчыць шэраг характэрных рысаў. Вядома, што ў польскай мове на месцы этымалагічнага «р» часта ўжываецца «ш» або «ж»: тшы (тры), жэка (рака). Гэта — характэрная і непаўторная прыкмета польскай мовы. А ў творах Еўлашоўскага ды Кміты-Чарнабыльскага словы, якія мы ўспрымаем як польскія, пішуцца толькі праз «р»: пригода (па-польску пшыгода), трэба (тшэба), пришлое (пшышлэ) і г.д. Тое сама тычыцца і польскага «у» на месцы этымалагічнага «о». Еўлашоўскі і Кміта-Чарнабыльскі пішуць «кроль», «кторы», «премовивши», у той час як па-польску «круль», «ктуры», «пшемувівшы». І гэта не выпадковыя абмылкі, а рэгулярна вытрыманы на працягу ўсяго рукапісу падыход. Тым часам абодва аўтары добра ведалі польскую мову. Пра гэта сведчыць, напрыклад, ліст Кміты-Чарнабыльскага, напісаны па-польску, дзе няма аніякіх памылак (гл. Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці, с.108-109). Значыць, Кміта-Чарнабыльскі добра адрозніваў польскае ад свайго. Сваім жа ў беларускай мове быў вялікі пласт слоў, агульных для беларускай і польскай, які існаваў у беларускіх гаворках ад часоў заходнеславянскага супольніцтва. Толькі продкі беларусаў вымаўлялі гэтыя словы па-свойму, у прыватнасці, без замены «р» на «ш» ды «ж» і «о» на «у».
Увогуле, калі не прызнаць, што славянскія гаворкі Беларусі спаконвечна былі блізкімі да польскіх, то немагчыма растлумачыць тую павальную добраахвотную паланізацыю, што, урэшце, заліла беларускую шляхту. Бо што яшчэ: цяга да болей высокай культуры? Але ж Вялікае Княства Літоўскае мела сваю, не ніжэйшую. Мела пісьмовасць, не маладзейшую за польскую, шматжанравую літаратуру, гарады і замкі. Пераход да каталіцызму? Але касцёл у тыя часы працаваў яшчэ на лаціне, што аніяк не магло далучаць верніка да польскай мовы.
Думаецца, што старабеларуская пісьмовая мова не адлюстроўвае сапраўднага стану старабеларускай размоўнай, якая была значна бліжэй да пальшчызны. Пры гэтым пісьмовая была цесна звязаная з царкоўнаславянскай, г.зн. мовай царквы. А ХVІІ-ХVІІІ стагоддзі былі ўжо новым часам, калі рэлігійнае і свецкае стала рэзка падзяляцца, свецкае рабіцца прыярытэтным. Польская ж мова была тады чыста свецкай. Можа, таму і хіснулася да яе маларэлігійная шляхта Вялікага Княства, што мяняла веру як пальчаткі?
Сказанае пра спаконвечную роднаснасць польскай і беларускай моў (якой тлумачацца і вуніі ВКЛ з Польшчай) зусім не азначае, што мы можам хапаць без разбору любое польскае слова, як толькі не можам прыгадаць свайго. Адна рэч — старадаўні агульны пласт, а другая — новая польская лексіка, створаная польскім народам за апошнія стагоддзі: навошта нам яна? Беларускай мовай таксама назапашаныя незлічоныя скарбы, асабліва ў дыялектах. Думаецца, што перад нашымі лінгвістамі стаіць вялікая задача па звядзенні ўсіх дыялектных збораў у адзін шматтомны слоўнік, які б заўсёды быў пад рукой кожнага пісьменніка, газетчыка, настаўніка і ўсіх іншых, хто мае дачыненне да мовы.
Старабеларуская пісьмовая мова — гэта поле змагання беларускай з царкоўнаславянскай. Згодна з логікай развіцця гэтая барацьба мусіла скончыцца перамогай народнай мовы. Але на гэта не стала часу: старабеларуская ў 1696 годзе была пазбаўлена статуса дзяржаўнай і спыніла сваё існаванне. Царкоўнаславянская ж як мова царквы працягвала жыць у праваслаўных ды вуніяцкіх храмах. І, здавалася б, яна павінна была знішчыць народную дашчэнту, замяніць яе сабой. Ды гэтага не адбылося, дзякуючы невычэрпнаму запасу жыццёвых сіл народнай мовы, не растрачаных яшчэ і сёння.
Прыблізна гэткі ж лёс і ўкраінскай мовы, што з беларускай мае адны, заходнеславянскія карані. Вось перада мною ўкраінскі тэкст — пераклад апавядання Л.Дайнекі «Горад, восень і я». Як шмат і тут «паланізмаў». І што цікава: тыя самыя «паланізмы» жывуць або жылі і ў нашай мове. Місто — па-польску място, па-беларуску места (цяпер часцей «горад»). Рок — па-польску рок, беларусы-эмігранты таксама ўжываюць рок (год). Будинок — будынэк — будынак. Світанок — сьвітанэк — світанак. Чекати — чэкаць — чакаць…
Украінскія словы місто, рок, будинок, світанок, чекати выпісаны мною з аднаго абзаца, што складаецца з чатырох радкоў (Рідня. Оповідання молодих біларуських письменників. Киів, 1980, с.79). Калі ўсё гэта — запазычанні з польскай, дык чаму беларусы і ўкраінцы так дружна запазычвалі адны і тыя словы? А колькі можна яшчэ дадаць у гэты беларуска-ўкраінска-польскі запас. Кахаць, бачыць, трэба, уласны… Без ліку такіх слоў! А ў расейскай мове іх няма.
Такім чынам, вытокі беларускай і ўкраінскай моў вельмі блізкія. Ціснуў іх і агульны прэс царкоўнаславянскай. Не мае значэння, што Кіеў быў на дзвесце гадоў меней «адарваны» ад Расеі, чым Менск ды Полацак: царкоўнаславянская мова «апрацоўвала» беларускую ды ўкраінскую мовы адзін часавы адрэзак, ад прыняцця хросту да часоў канчатковага падзелу на царкоўнае і свецкае ў культуры. Адсюль і выключная блізкасць моў-сёстраў.
Іншы быў гістарычны шлях у расейскай мовы. Расейская — гэта фактычна царкоўнаславянская, лагічны вынік яе шматстагодняга развіцця, у той час як беларуская ды ўкраінская — вынік змагання мясцовых, заходнеславянскіх гаворак супр
sosh28.iam.by
«Родная мова, цудоўная мова!..» Сцэнарый.
Таццяна АГАНОЎСКАЯ, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі сярэдняй школы № 7 г. Навагрудка. Роднае слова 2018/2
Сцэнарый мерапрыемства (V — VII класы)
Мэта: павышэнне матывацыі да вывучэння беларускай мовы.
Задачы: стварыць умовы для фарміравання лінгвакультуралагічнай, камунікатыўнай, рытарычнай кампетэнцый вучняў; садзейнічаць развіццю аналітычнага мыслення, групавой самаарганізацыі, творчых здольнасцяў; спрыяць выхаванню патрыятызму, павагі да роднай мовы.
Форма правядзення: турнір знаўцаў.
Працягласць мерапрыемства: 45 хвілін.
Абсталяванне: мультымедыйны праектар, экран, лісты паперы А4, АЗ, фламастэры, алоўкі, ручкі, фотаздымкі з газет і часопісаў, лісты ацэнкі.
Медыяматэрыялы: (прэзентацыя “3 гісторыі развіцця беларускай мовы”, змешчаная на старонцы “Прэзентацыі” блога “ДапаможНік”), інтэрактыўныя крыжаванкі.
Ход мерапрыемства
• Уступнае слова настаўніка.
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Цяпер у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія — мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якую ён лічыць роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з сябрамі, знаёмымі, сваякамі. Менавіта яна для яго найпрыгажэйшая, наймілагучнейшая. Менавіта яна ззяе шматлікімі фарбамі, здзіўляе шматгалоссем.
3 легендаў і казак былых пакаленняў,
3 калосся цяжкога жытоў і пшаніц,
3 сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,
3 грымучага ззяння бурлівых крыніц,
3 птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, і з радасці, і з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святыні народа, бяссмерця яго, —
Ты выткана, дзіўная родная мова.
М. Танк.
Такія словы знайшоў для раскрыцця шматграннасці роднай беларускай мовы Максім Танк.
Для многіх з нас, як і для паэТа, беларуская мова — родная. А вось як добра мы ведаем нашу мову, пакажа турнір знаўцаў.
Удзельнікі аб’ядноўваюцца ў дзве каманды, выбіраюць капітана, прэзентуюць назву каманды.
• Конкурсная праграма.
Заданне 1. “Конкурс паэтаў”
Гучыць музычная кампазіцыя, падрыхтаваныя вучні чытаюць вершы пра мову.
Дала мне маці гэту мову,
Каб не нямым прыйшоў у свет,
Дала мне маці гэту мову,
Як спадчыну і запавет.
Была яна не беларучкай
I на жніве, і на сяўбе;
На глебе добрай беларускай
Здабыты словы ўсе яе.
Прапахлі сонцам і падзолам,
Дажджамі, сокамі раслін,
Пад знак рукам яе мазольным,
Што мелі толькі ў сне спачын.
Дачка мая! У жыццёвай прозе
У буднях і святочным днём
Не пакідай яе ў парозе,
Калі ў нечы ўвойдзеш дом.
А. Пысін.
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Ты мне заўсёды была дапамогай,
Дзе б і якой ні хадзіў я дарогай.
Чую ў табе перазвоны крыніцы,
Чую ў табе і раскат навальніцы,
Чую павевы зялёнага бору,
Водгулле працы ў родным прасторы.
Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,
Кожнае слова вякамі стварана.
I на вякі яно жыць застанецца,
Вечнае так, як народнае сэрца.
У Дубоўка.
Настаўнік. Даведаемся, ці ёсць сярод вас паэты. 3 прапанаваных слоў складзіце верш пра мову.
Магчымы варыянт: слова, мова, жывое, трапяткое, чулае, мудрае, звонкае, лепшае.
У час працы каманд над заданнямі балельшчыкі адгадваюць інтэрактыўныя крыжаванкі “Пазнай слова”.
Каманды прэзентуюць уласныя вершы. Журы ацэньвае вынік дзейнасці каманд па крытэрыях.
Сэнсавая цэлас- насць (3 балы) | Разгор- нутасць (3 балы) | Моўнае адзін- ства (2 балы) | Даклад- насць рыфмы (2 балы) | Агульная колькасць балаў (10 балаў) |
Заданне 2. “Знаўцы”
Настаўнік. У народзе кажуць: прыказка — крыніца мудрасці. А народная мудрасць сведчыць: “Усяму пачатак — родная мова” Праверым, як добра вы ведаеце прыказкі пра мову.
Кожнай камандзе раздаюцца незакончаныя прыказкі. (За кожную правільна дапоўненую прыказку каманда атрымлівае 1 бал.)
Прыказкі для I каманды:
Куляй патрапіш у аднаго…
Ласкавае слова…
Лепш крышку зрабіць…
Меней гавары…
Многа гаворана…
Хто пытае…
Прыказкі II каманды:
Не бойся сварлівага…
Не той сябар, хто мёдам мажа…
Няма тае хусты…
Прымаўкі ды прыказкі…
Рана загоіцца…
Расказалі пра вераб’я…
Даведкі для I каманды:
Куляй патрапіш у аднаго, а трапным словам — у тысячу.
Ласкавае слова лепшае за мяккія пірагі.
Лепш крышку зрабіць, чым багата нагаварыць.
Меней гавары, болей пачуеш.
Многа гаворана, ды мала сказана.
Хто пытае, той не блудзіць.
Даведкі для II каманды:
Не бойся сварлівага, а бойся маўклівага.
Не той сябар, хто мёдам мажа, а той, хто праўду кажа.
Няма тае хусты, каб завязаць людзям вусны.
Прымаўкі ды прыказкі роднай мовы прывязкі.
Рана загоіцца, а злое слова — ніколі.
Расказалі пра вераб’я, а прыкажуць пра жураўля.
Заданне 3. “Перакладчыкі”
Камандам раздаюцца выказванні для перакладаў. Перамагае тая каманда, якая зробіць менш памылак. Максімальная адзнака за заданне — 8 балаў.
Выказванні для I каманды:
Никакое богатство людей не бывает дороже их родной речи.
Только через родную речь человек может стать белорусом, так как в ней химия и физика, история н ботаника, экономика и культура того, что называется нацией, народом.
Язык — это большое народное сокровище. Его нельзя не уважать, как нельзя не уважать родной народ.
Оно хорошо, а даже и нужно знать соседний язык, но прежде всего нужно знать свой.
Выказванні для II каманды:
Родной язык, будто цемент, связывает людей. Он дает им наилучший способ понимать друг друга, одной мыслью жить, одной доли искать.
Родное слово — это первый нсточник, через который мы познаем жизнь н окружающий нас мир.
Нужно любить, знать и уважать язык своего народа н уметь в совёршенстве владеть им.
Кто забыл своих предков — себя теряет, кто забыл свой язык — все потерял.
Даведкі для I каманды:
Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову (Я. Колас).
Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка. і культура таго, што называецца нацыяй, народам (Я. Сіпакоў).
Мова — гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ (I. Мележ).
Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю (Ф. Багушэвіч).
Даведкі для II каманды:
Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць (Цётка).
Роднае слова — гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет (Я. Колас).
Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю (Я. Колас).
Хто забыў сваіх продкаў — сябе губляе, хто забыў сваю мову — усё згубіў (У Караткевіч).
Заданне 4. “Эрудыты-мовазнаўцы”
На бліц-апытанне адказваюць капітаны, за кожны правільны адказ — 1 бал.
1. Колькі літар у беларускім алфавіце? (32.)
2. У якім горадзе знаходзіцца помнік літары “ў”? (Полацк.)
3. Як ветліва развітваюцца беларусы? (Да пабачэння.)
4. Ці з’яўляецца літарай апостраф? (Не.)
5. Якім словам беларусы выказваюць згоду? (Так.)
6. Колькі галосных гукаў у беларускай мове? (6.)
7. Як правільна; “прабачце мяне” ці “прабачце мне”? (Прабачце мне.)
8. Ці з’яўляецца галоснай літара “ў”? (Не.)
9. Як правільна: “дзякую табе” ці “дзякую цябе”? (Дзякую табе.)
10. Ці з’яўляюцца парнымі гукі [ц] — [р]? (Не.)
Заданне 5. “Творцы”
Каманды ствараюць і прэзентуюць калажы на тэму “Мова — скарб народа”.
Пакуль журы падлічвае балы, падрыхтаваныя вучні каментуюць прэзентацыю “З гісторыі развіцця беларускай мовы”. (Прэзентацыя змешчана на старонцы “Прэзентацыі” блога “ДапаможНік”)
• Падвядзенне вынікаў. Узнагароджанне каманд.
Настаўнік. Закончым турнір, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, радкамі з твора “10 запаведзяў” Віктара Шведа:
Мову родную беражы.
Мовай роднаю даражы.
Мову родную шануй.
Мовай роднай не гандлюй.
Мову родную любі.
Мовы роднай не кідай.
Мову дзецям перадай.
Мовы не аддай на здзек.
Толькі з ёю жыцця век,
Спіс літаратуры
• Аляхновіч, А. М. Беларускі дзіцячы фальклор / А. М. Аляхновіч. — Мінск: Беларусь, 1994. — 270 с.
• Арлова, Г. П. Народная педагогіка як сродак выхавання вучняў / Г. П. Арлова. — Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009. — 144 с.
• Івановіч, А. У. Крынічка народнай творчасці / А. У Івановіч, А. А. Сабіч. — Мінск: Беларусь, 2013.-221 с.
• Калачова. І.І. Народныя традыцыі і звычаі выхавання : этнапед. спадчына народаў Беларусі /1.1. Калачова. — Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 1999. — 179 с.
Яшчэ на гэту тэму:
Пяшчотная матуліна мова «Словы родныя люблю я…»
xn--80azkbz6b.xn--80ahe1ag.xn--90ais
Выказванні пра родную мову
Падборку выказванняў пра родную мову як беларусаў, так і замежнікаў мы падрыхтавалі спецыяльна да Дня роднай мовы. У гэтым годзе мы значна ўзбагацілі нашу калекцыю. Дадаліся выказванні як сучасных беларусаў, так и шматлікіх замежнікаў.
Беларускія дзеячы пра родную мову
Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову. (Я.Колас)
Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. (Я.Колас)
Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю. (Я.Колас)
Кожны народ мае свой гонар. Англічанін перад усім светам горда вызначае: я – англічанін! Тое самае скажа француз, немец, аўстрыец, рускі і іншыя прадстаўнікі другіх нацый. А мы, беларусы, не адважываемся празнацца ў тым, што мы – беларусы. Бо на галаву беларускага народа, як вядома, многа выліта памыяў, годнасць яго прыніжана і мова яго асмеяна, у яго няма імя, няма твару. (Я.Колас)
Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам. (Я.Сіпакоў)
Мова – гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ. (І.Мележ)
Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць – калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны – гэта родная мова. (З.Бядуля)
Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога, ні свой род, ні сваіх дзядоў-бацькоў, якія той жа мовай гаварылі. (В.Ластоўскі)
Хто саромеецца роднай мовы, варты таго, каб і яго добрыя людзі саромеліся. (В.Ластоўскі)
Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю. (Ф.Багушэвіч)
Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займае, пасля зусім замерлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі. (Ф.Багушэвіч)
Ігнараваць мову – гэта значыць ігнараваць народ, нацыю. (П.Пестрак)
Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў. (Ф.Скарына)
Хто адрокся мовы бацькоў сваіх, хто ўдзеў чужую апратку – той адышоў ад народу далёка-далёка. Ён чужы ў роднай вёсцы, у сваёй сям’і. І на яго браты глядзяць як на чужынца. (Цётка)
Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць. (Цётка)
Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць. (Цётка)
Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны творы, і гэты твор – мова. (А.Разанаў)
Незвычайнае хараство і зладжанасць чуецца нам у гучанні роднага слова. (А.Крывіцкі)
Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе, хто забыў сваю мову – усё згубіў. (У.Караткевіч)
Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка ‒ сродак сувязі між душамі людзей, вышэйшы сродак. (У.Караткевіч)
Выбірай: быць пасрэднасцю на мове суседа або нечым значным на сваёй. (У.Караткевіч)
Беларусь-католік, ці беларусь-праваслаўны павінны то помніць, што ў іх адна Бацькаўшчына – Беларусь, адна мова родная – беларуская, адны звычаі і абычаі, адвеку перадаваныя з пакалення ў пакаленне. (Я.Купала)
Хто не разумее роднай мовы, той не павінен займаць урадавай пасады на Беларусі. (Я.Купала)
Там, дзе не шануюць роднай мовы, мялеюць рэкі, нішчацца дубровы, народ той мёртвы, а той край нямы. (Г.Бураўкін)
Што ў цябе ёсць, акрамя мовы, з якой складаюцца твае думкі і словы? (В.Марціновіч)
Мова – гэта этыка.Гэта наша спрадвечнае разуменне таго, што ёсць дабро і што ёсць зло, зашыфраванае ў словах. (В.Марціновіч)
Сёння для нас важней за ўсё – мова, на першым плане павінна быць мова. Будзе мова – будзе нацыянальная свядомасць і будзе Беларусь. Ня будзе мовы – ня будзе Беларусі. (Ніл Гілевіч)
Без усведамлення, што такое мова ў жыцці народа, што такое нацыянальная культура, нацыянальная гісторыя, у народа не можа быць будучыні. (Н.Гілевіч)
Паміраньне мовы такая ж натуральная зьява, як і нараджэньне яе. Быць можа, што і мая мова некалі памрэ. Як памру я сам, чалавек. І я аніяк не баюся натуральнай сьмерці. А от калі насільна паміраць – страшна. (Я.Скрыган)
Нам мова далася крывёю. (А.Сыс)
Існуе няпісаны (і неабвержны) закон, які цудоўна ведаюць усе па-сапраўднаму адукаваныя і культурныя людзі: чым лепей ведаеш нейкую мову (і гэта можна сказаць не толькі пра мову, але і пра краіну, навуку, сяброў, многіх жанчын, мастацтва і г.д.) – тым больш яна прыгожая і значная. (У.Караткевіч)
Мова – аснова ня толькі нацыянальнай культуры, але і існаваньня нацыі, існаваньня этнасу. (В.Быкаў)
Беларуская мова – нашая галоўная сакральная каштоўнасць. Усё найлепшае, што было створанае на гэтай зямлі, створанае на беларускай – ад Бібліі Скарыны да Статута ВКЛ. І яна гэтай каштоўнасцю будзе заставацца, нават калі знікне. (В.Акудовіч)
Бог размаўляе з табой на тваёй роднай мове. (Л.Дайнека)
Сёння ў Беларусі расейская мова — гэта тэрыторыя ўлады, а беларуская — тэрыторыя свабоды. (В.Акудовіч)
Ва ўсім свеце чалавек, размаўляючы на роднай мове, проста размаўляе. У нас зусім інакш. Кожны раз, калі на людзях мы прамаўляем па-беларуску, дык не проста сумовімся, а як бы ладзім грамадзянскую акцыю ці мастацкі перформанс, паколькі ўвага ўсіх, хто выпадкова апынуўся побач, адразу засяроджваецца на нечаканым дзіве. (В.Акудовіч)
Мова — той азонавы слой, які дазваляе больш-менш устойліва функцыянаваць, развівацца і нарошчваць свой патэнцыял усім астатнім чыннікам культуры нават у неспрыяльных для яе ўмовах. (В.Акудовіч)
Мова — гэта код, які адкрывае дзьверы ў тую або іншую культурную прастору. А культура — гэта пераемнасьць, спадчына, традыцыя, алюзія. (С.Абламейка)
Замежныя дзеячы пра родную мову
Мова не можа быць дрэннай, або добрай … Бо мова – гэта толькі люстэрка. Тое самае люстэрка, на якое нельга наракаць. (С.Даўлатаў)
Мова падобны на надтрэснуты кацёл, на якім мы выстукваем мелодыі, якія гучаць так, як быццам яны прызначаныя для танцаў мядзведзя, між тым як мы б хацелі прысвяциць іх зорам. (Г.Флабер)
Усе найгалоўныя замежныя мовы можна вывучыць за шэсць гадоў, але для вывучэння сваёй недастаткова и цэлага жыцця. (Вальтэр)
Мова, якой мы карыстаемся, уплывае на наша мысленне … (Б.Вебер)
Калі мова чалавека млявая, цяжкая, нямоглая, нявызначаная, вельмі адукаваная, то такі, напэўна, і розум гэтага чалавека. (І.Гердэр)
Найвялікшая багацце народа – яго мова! Тысячагоддзямі назапашваюцца і вечна жывуць у слове незлічоныя скарбы чалавечай думкі і вопыту. (М.Шолахаў)
Народ выяўляе сябе ў мове сваёй. Народ дзейнічае; яго дзейнасцю кіруе розум; розум і дзейнасць народа адлюстроўваюцца ў мове яго. (І.Сразнеўскі)
Неўміручасць народа – у яго мове. (Ч.Айтматаў)
…Нездарма шматпакутныя народы, пераносячы самыя страшныя ўдары лёсу, не могуць толькі перанесці пагібелі роднага слова… (Н.Катлярэўскі)
Кожная мова мае свой словарух, сваю гармонію, і дзіўна было б рускаму ці італьянцу, або ангельцу пісаць для французскага вуха і наадварот. (К.Бацюшкаў)
Што ні кажы, а родная мова заўсёды застаецца роднай. Калі хочаш гаварыць па душы, нiводнага французскага слова ў галаву не ідзе, а калі хочаш бліснуць, тады іншая справа. (Л.Талсты)
Мова – вопратка думак. (С.Джонсан)
Мова народа – лепшы колер усяго яго духоўнага жыцця, яки ніколі не вяне і вечна зноў распраўляецца. (К.Ушынскі)
Прырода краіны і гісторыя народа, адлюстроўваючыся ў душы чалавека, выяўляліся ў слове. Чалавек знікаў, але слова, ім створанае, заставалася несмяротнай і невычэрпнай скарбніцай народнай мовы; так што кожнае слова мовы, кожная яго форма ёсць вынік думак і пачуццяў чалавека, праз якія адбілася ў слове прырода краіны і гісторыя народа. (К.Ушынскі)
Стварыць мову немагчыма, бо яе стварае народ; філолагі толькі адкрываюць яе законы і прыводзяць іх у сістэму, а пісьменнікі толькі твораць на ёй адпаведна з гэтымі законамі. (В.Бялінскі)
Хто не ведае замежных моў, той нічога не ведае і пра сваю мову. (І.Гётэ)
Розніца паміж мовамі настолькі вялікая, што адзін і той жа выраз здаецца грубым ў адной мове і ўзнёслым у іншай. (Д.Драйдэн)
Мова ёсць люстэрка думак народа; разумовы склад кожнай расы адліваецца, як стэрэатып, у яе мову, выбіваецца на ёй, як медаль. (Х.Сехадор)
Мова – гэта шлях цывілізацыі і культуры. (А.Купрын)
Мова народа заўсёды найцяснейшым чынам звязаны з нацыянальным духам. (В.Гумбальдт)
Сапраўдная любоў да сваёй краіны немагчыма без любві да роднай мовы. (К.Паустоўскі)
Галоўны урок цывілізацыі – трэба жыць са сваёй мовай. (Н.Назарбаеў)
Мы павінны зразумець, што пакуль самі не будзем размаўляць на сваёй роднай мове, ніхто іншы па-сапраўднаму не будзе паважаць гэтую мову. (Н.Назарбаеў)
Мова ёсць найбольш каштоўны скарб народа, першы сродак яго развіцця і заклад ўсіх духоўных поспехаў, галоўнае права на славу ў нашчадкаў. (М.Пагодзін)
Нападаць на мову народа, значыцца нападаць на яго сэрца. (Г.Лаубе)
Чалавек, які не ведае народны побыт, мову, характар, не можа быць лідэрам. (А.Байтурсынулы)
Нацыянальнасць народа, які размаўляе на сваёй мове, які піша на сваёй мове, ніколі не знікне. Самы магутны фактар, які спрыяе захаванню або знікненню нацыі, гэта – мова. Разам са знікненнем мовы знікае і сам народ. Тыя, хто хоча далучыць да сваёй нацыі іншы народ, перш за ўсё імкнуцца да знішчэння мовы гэтага народу. (А.Байтурсынулы)
Калі ёсць магчымасць захаваць мову, то яе трэба захаваць. Наколькі здолеем захаваць сваю мову, настолькі мы захаваем і сваю нацыю. (Г.Кіраш)
Калі ведаеш добра родную мову і прыстойна размаўляеш і на іншай мове, то гэта цудоўна; калі ж робіш гэта, не ведаючы роднай мовы, то гэта – трагедыя. Не ведаючы сваю мову, пераймаць чужую – недаравальная памылка. (Х.Досмухамедулы)
Мова народа – скарб, які захоўвае, перадае з пакалення ў пакаленне эпохі, перажытыя гэтым народам, яго светапогляды, кругагляд, мары, радасці і спадзяванні, словам, усе хвалюючыя яго душу моманты. (Ж.Аймауытулы)
Нацыя, пазбаўленая мовы, не можа доўга быць нацыяй на гэтым свеце. Такая нацыя асуджана. Першая ўмова жыццяздольнасці нацыі – наяўнасць мовы. Аслабленне мовы нацыі кажа аб пачатку яе знікнення. Для нацыі нічога не можа быць даражэй за яе мову. У мове народа як у люстэрку
delaemvmeste.by
Родная мова
Решебники, ГДЗ
- 1 Класс
Математика
Русский язык
Английский язык
Информатика
Немецкий язык
Литература
Человек и мир
Природоведение
Основы здоровья
Музыка
Окружающий мир
- 2 Класс
Математика
Русский язык
Белорусский язык
Английский язык
Информатика
Украинский язык
Немецкий язык
Литература
Человек и мир
Природоведение
Основы здоровья
Музыка
Окружающий мир
Технология
- 3 Класс
Математика
Русский язык
Белорусский язык
Английский язык
Информатика
Украинский язык
Немецкий язык
Литература
Человек и мир
Музыка
Окружающий мир
Испанский язык
- 4 Класс
Математика
Русский язык
Белорусский язык
Английский язык
Информатика
Украинский язык
Немецкий язык
Литература
Человек и мир
Основы здоровья
megaresheba.ru
Каб мова родная гучала…. ДУА «Старасвержанскі дзіцячы сад»
Паважаныя дарослыя!
У нашым дзіцячым садзе адукацыйны працэс арганізуецца на беларускай мове. Выключэнне складаюць гадзіны, адведзеныя на вывучэнне адукацыйнай вобласці «Развитие речи и культуры речевого общения» вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.
Для большасці дзяцей дашкольнага ўзросту першай мовай зносін часта з’яўляецца руская. Менавіта на рускай мове дзіця чуе і само вымаўляе першыя словы, і думае, адпаведна, таксама на рускай.
Паважаныя бацькі!
Прапануем Вам беларускія сайты па адукацыі, выхаванні і развіцці нашых дашкалят!
«Вясёлка» — часопiс для дзяцей i iх бацькоў
http://www.veselka.by
«Буся» — чытанка-маляванка для дашкольнікаў
http://www.veselka.by
Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ
https://kazki.unicef.by
Вершы.ru — нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.
http://www.vershy.ru/category/vershy-dlya-dzyatsei
Казкi беларускiя
http://kazki.by
Выказванні і вершы
пра Радзіму і беларускую мову
Люблю цябе такой, якая ёсць,
Зямля мая, зямля бацькоў святая, —
Мая слязінка — са святла наскрозь,
Маё прычасце, мой святлісты лёс…
З табой і паміж бедаў я світаю.
Н. Загорская «Мае ўсе думы звязаны з табою…»
Якуб Колас: «Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову.»
Янка Купала: «Магутнае слова, ты, роднае слова! Са мной ты на яве і ў сне, душу мне затрэсла пагудкаю новай, ты песень наўчыла мяне».
Іван Мележ: «Мова — гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ.»
Змітрок Бядуля: «Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова.»
Кансультацыя для бацькоў
«Мама, тата, давайце гуляць па-беларуску!»
Часцей за ўсе бывае так, дзіця ідзе ў першы клас, а не толькі не ведае беларускай мовы, але, нават, ніколі і не чула яе меладычнасці і чысціні. Бацькі з жахам садзяцца з сынам, або з дачкой рабіць дамашнюю работу па-беларускай мове і адчуваюць, што ахапіць неахопнае адразу не атрымліваецца. Згублены нейкі перыяд часу, калі можна было далучаць дзіця да роднай мовы яшчэ з маленства. Што рабіць? Плаціць грошы рэпетытарам, альбо ёсць іншы варыянт рашэння праблемы? Прапануем маладым бацькам некалькі парад паступовага знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з роднай мовай.
Па-першае, калі ваша дзіця наведвае дашкольную установу, то вы павінны ведаць, што існуюць заняткі на беларускай мове ў групах сярэдняга і старшага ўзросту. Акрамя таго, праводзяцца фальклорныя святы, напрыклад “Сустракаем вясну”, на якіх дашкольнікаў знаёмяць з культурай беларускага народу, яго мовай, традыцыямі, абрадамі, рамёсламі. На гэтыя святы заўсёды запрашаюцца бацькі. Вось вам і першая ступень адукацыі маленькіх беларусаў.
А далей бацькам трэба развіваць дзіця самастойна ў сям’і. З чаго пачаць? Пачніце з калыханак, чытання кніжак-малютак, прывітання на роднай мове. Затым звярніцеся да збораў ў садок у гульневай форме. “А давай апранацца па-беларуску!” – прапануйце малышу. І называйце яго адзенне: шкарпэткі, насоўка, кішэнька, каўнерык, гузікі, боцікі і г.д. Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і само назаве яе па-беларуску.
На кухні хай маці пазаве дачушку гатаваць ежу па-беларуску. Назвы садавіны, гародніны, электрапрыбораў дзеці запомняць хутка і з задавальненнем будуць ужываць іх у размове з іншымі людзьмі. Тым часам тата, займаючыся рамонтам кватэры, разам з сынам разбіраюцца, якія патрэбны цвікі, гаечныя ключы, дошкі, шпалеры і іншае.
Ідучы па вуліцы з маленькім грамадзянінам Беларусі, раскажыце яму аб памятніках архітэктуры вашага гораду або вёскі, назавіце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэвы ў парку, хатніх і дзікіх жывёл. Не трэба навязваць малышу размову, калі ён змарыўся, хоча адпачыць або пагуляць. Рухайцеся паступова, але ўпарта і тады, калі ваша дзіця пойдзе у школу, вы убычыце, што нездарма бавілі з ім час, далучаючы яго да роднай мовы.
Лічыце, гэта займае шмат часу, ці патрабуе дадатковых ведаў? Не? Тады, не адкладаючы, бярэмся за работу і добрых вам з дзіцем гульняў па-беларуску!
http://www.praleska-red.by
ds-stsv.schools.by
Родная мова — Вікіпэдыя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ро́дная мо́ва — адно з найважнейшых паняцьцяў сацыялінгвістыкі і этналёгіі, якое ў наш час набыло паліталягічнае гучаньне і міждысцыплінарны статус[1].
Родная мова — гэта мова сваёй нацыі, мова продкаў, якая зьвязвае чалавека зь яго народам, з папярэднімі пакаленьнямі, іхнымі духоўнымі набыткамі. Родная мова служыць падмуркам этнічнага самаўсьведамленьня чалавека, яго этнічнай і нацыянальнай самаідэнтыфікацыі[2][1][3][4][5].
Дзеля прыцягненьня ўвагі да праблемы захаваньня моўнай шматстатнасьці ЮНЭСКО заснавала Міжнародны дзень роднай мовы.
Часам родную мову атаясамліваюць з мовай, на якой чалавек мысьліць без дадатковага самакантролю, з дапамогай якой лёгка і натуральна выражае свае думкі ў вусновай і пісьмовай форме[1]. і якой чалавек «валодае з максымальнай глыбінёй і поўнасьцю, на якой лягчэй, хутчэй і прасьцей яму думаецца, якая зьяўляецца для яго найбольш звыклай і зручнай формай выразу думак і моўных зносінаў»[6]. Аднак многія дасьледнікі паказваюць на тое, што паняцьці роднай і функцыянальна першай мовы не зьяўляюцца раўназначнымі[5].
Некаторыя лінгвісты традыцыйна вызнаюць родную мову за мову, засвоеную ў дзяцінстве, навыкі выкарыстаньня якой у асноўным захоўваюцца і ў сталым веку[7]. Аднак падобнае азначэньне больш адпавядае паняцьцю «першая мова» (анг. first language), у той жа час родная мова ня зводзіцца да мовы, першай засвоенай у дзяцінстве. У сацыялінгвістычных працах падкрэсьліваюцца заганы ідэнтыфікацыі паняцьця «родная мова» пабочнымі асобамі на аснове той або іншай кампэтэнцыі, бо нярэдкія выпадкі, калі двухмоўныя людзі лепш ведаюць адну мову (на якой атрымалі адукацыю), аднак адчуваюць мацнейшую афэктыўную прывязанасьць да іншай мовы, якую і называюць роднай[8]. Існуюць і зусім складаныя выпадкі, калі родная мова якогасьці чалавека можа зьмяняцца на працягу жыцьця[8]. У падручніку па сацыялінгвістыцы Вахціна і Галаўко адмыслова падкрэсьліваецца, што «матчына мова — не абавязкова родная, родная мова — не абавязкова першая»[9].
- ^ а б в Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапам. / аўт.-склад. В. Маршэўская, І. Піваварчык, А. Садоўская. — Горадня: ГрДУ, 2006. С. 7.
- ^ Іванишин В., Радевич-Винницький Я. Мова і нація. — Дрогобич: Видавнича фірма «Відродження», 1994. С. 121.
- ^ Мікуліч Т. Мова і этнічная самасвядомасць. —
be-tarask.wikipedia.org