Разное

Зборнік дыктантаў па беларускай мове 2 клас – Тэксты дыктантаў па беларускай мове для 2 класа

Выніковы кантроль па беларускай мове для школ з беларускай мовай навучання

I КЛАС
Кантрольнае спісванне

Сакавік
Прыйшоў сакавік. Знік апошні снег. Прачнуліся ад зімовага сну дрэвы. Першымі абудзіліся бярозы. Па белых ствалах пабег пажыўны сок. (20 слоў)
Вясна
Надышла вясна. Сонейка сагрэла зямлю цёплымі промнямі. Снег панарнеў. На прагалінах зазелянела траўка. Прыляцелі птушкі. Яны пачалі будаваць гнёзды. (20 слоў)
Лета
Ярка свеціць сонейка. Стаіць цёплае надвор’е. У лесе звіняць галасы птушак. На лугавінах цвітуць кветкі. На палях даспявае жыта. (20слоў)

II КЛАС

Дыктанты

Пасека
На ўскрайку лесу была пасека. Роўнымі радамі стаялі вуллі. Каля ле­су белым дываном раскінулася поле грэчкі. Цэлы дзень працавалі пчолкі на грачаным полі. Яны збіралі салодкі сок. Потым неслі ў вулей. (32 словы)

Граматычныя заданні

I варыянт

  1. Падкрэсліць у сказе слова, у якім гукаў менш, чым літар.

Цэлы дзень працавалі пчолкі на грачаным полі.

  1. Выпісаць са сказа слова, у якім толькі цвёрдыя зычныя.

Яны збіралі салодкі сок.

  1. Запісаць у дужках пытанне да слова салодкі.

Сок (_______ ) салодкі.

II варыянт

  1. Падкрэсліць у сказе слова, у якім літар менш, чым гукаў.
  2. Яны збіралі салодкі сок.
  3. Выпісаць са сказа слова, у якім толькі мяккія зычныя.

Потым неслі ў вулей.

  1. Запісаць у дужках пытанне да слова цэлы.

Дзень (________ ) цэлы.

Пачатак вясны
Снег уцёк з пагоркаў ручаямі. Толькі ў лагчынах ён яшчэ ляжаў. Сіні і наздраваты. У лесе холадна і гола. Ве- цер гуляе ў кронах дрэў. Па нізкім небе паўзуць снегавыя хмары. (32 словы)

Паводде Я. Галубовіча

Падкрэсленае слова запісаць на дошцы.

Граматычныя заданні

I варыянт

  1. Запісаць, падзяляючы словы на склады.

Ручаямі, гуляе, паўзуць.

  1. З першага сказа выпісаць сло­ва, у якім толькі цвёрдыя зычныя.
  2. У першым сказе падкрэсліць словы, якія абазначаюць, пра што гаворыцца ў сказе і што пра тэта гаворыцца.

II варыянт

  1. Запісаць, падзяляючы словы для пераносу.

Вецер, пагоркаў, уцёк.

  1. 3 трэцяга сказа выпісаць сло­ва, у якім толькі мяккія зычныя.
  2. У пятым сказе падкрэслiць словы, якія абазначаюць, пра што гаворыцца ў сказе і што пра тэта гаворыцца.

Май
Майскае сонца дорыць зямлі цяпло. Прырода ажывае. Дрэвы апранаюць зялёнае адзенне. У лесе на пагорках пачынае расці трава. Зелянее луг. Усюды цвітуць дзьмухауцы. Яны цягнуць залатыя галоўкі да сонейка. (30 слоў)

Падкрэсленае слова запісаць на дошцы.

Граматычныя заданні

I варыянт

  1. Запісаць, падзяляючы словы на склады.

Майскае, пачынае, галоўкі.

  1. Запісаць у дужках пытанне да слова цяпло.

Дорыць (__________ ) цяпло.

  1. У першым сказе падкрэсліць словы, якія абазначаюць, пра што гаворыцца ў сказе І што пра тэта га­ворыцца.

II варыянт

  1. Запісаць, падзяляючы словы для пераносу.

Сонейка, зялёнае, ажывае.

  1. Запісаць у дужках пытанне да слова залатыя.

Галоўкі (________ ) залатыя.

  1. У другім сказе падкрэсліць словы, якія абазначаюць, пра што гаворыцца ў сказе І што пра тэта га­ворыцца.

 III КЛАС

Дыктанты

Ліпень
Ліпень у нас самы гарачы месяц. Тэта сярэдзіна лета. Дні стаяць спякотныя. У ясным небе ззяе яркае сонца. Пад яго пякучымі промнямі млее зямля. Павявае лёгкі ветрык. Пад яго павевамі хвалямі пераліва- ецца каласістае жыта.
Поўдзень. Стаіць цішыня. Нават птушкі замоўклі. Усё жывое пахава- лася ў цень. Але спякота спадзе толькі вечарам. (51 слова)

Паводле В. Вольскага

Граматычныя заданні

I варыянт

  1. Разабраць па саставе слова каласістае.
  2. У першым сказе вызначыць род назоўнікаў і запісаць над імі.
  3. У чацвёртым сказе падкрэсліць дзейнік і выказнік.

II варыянт

  1. Разабраць па саставе слова ветрык.
  2. У другім сказе вызначыць род назоўнікаў і запісаць над імі.
  3. У шостым сказе падкрэсліць дзейнік і выказнік.

Летні лівень
Над лесам паказалася цёмная хмара. Пацягнула лёгкім халадком. Вецер пракаціўся хвалямі па лужку. Потым ён ірвануў верхавіны дрэў. 3 бярозы сарваўся маленькi лісток і закружыў у паветры.
Бліснула маланка. Забарабанілі першыя кроплі дажджу. Вецер шугануў мацней і падняў клубы пылу. Закружыўся віхор. Застагналі дрэвы. Прыгнуліся долу кусты. Пачаўся летнi лівень. (52 словы)

Паводле А. Корзуна

Граматычныя заданні

I варыянт

  1. Разабраць па саставе словы: халадок, летні.
  2. У першым сказе вызначыць род прыметніка і запісаць над ім.
  3. У трэцім сказе падкрэсліць дзейнік і выказнік.

II варыянт

  1. Разабраць па саставе словы: лісток, маленькі.
  2. У апошнім сказе вызначыць род прыметніка і запісаць над ім.
  3. У першым сказе падкрэсліць дзейнік і выказнік.

На возеры
Вечарэла. Сонца павольна хава- лася за лазовымі зараснікамі. Доўгія промні слізгалі па воднай роўнядзі. Колер вады мяняўся на вачах. Вада была блакітнай. Потым яе ко­лер стаў шары. Далей на вадзе з’яві- лася ліловае адценне. А потым па воднай паверхні паплыла тонкая плёнка з пазалотай. Нібы нехта выліў золата ў возера. Сонца апусцілася ў ваду. (54 словы)

Паводле Зм. Бяспалага

Граматычныя заданні

I варыянт

  1. Разабраць па саставе словы: лазовымі, блакітнай.
  2. У першым абзацы падкрэсліць назоўнікі ў множным ліку.
  3. У чацвёртым сказе вызначыць аснову.

II варыянт

  1. Разабраць па саставе словы: пазалотай, воднай.
  2. У першым абзацы падкрэсліць назоўнікі ў адзіночным ліку.
  3. У апошнім сказе вызначыць аснову.

 IV КЛАС

Дыктанты

На возеры
Ноч у ліпені вельмі кароткая. Цемра толькі ахутала возера сваім покрывам. А на ўсходзе неба ўжо пасвятлела. Выплыла малінавае сонца. Яно разліло на азёрнай гладзі ліловыя фарбы. Потым сонца паднялося вышэй. I на ваду лягла шырокая чырвоная паласа.
Ад прыбярэжных зараснікаў над вадой слаўся малочны туман. Каля чароту на чыстай вадзе жыравалі чародкі маладых i старых качак. Прачнуліся і паселі на патырчаках чайкі. Яны маўкліва сустракалі пачатак но- вагадня. (71 слова)

Паводле Зм. Бяспалага

Падкрэсленае слова запісаць на дошцы.

Граматычныя заданні

I варыянт

  1. У першым сказе вызначыць склон назоўнікаў і запісаць над імі.
  2. Разабраць па саставе словы: прыбярэжныя, малінавае, ноч.
  3. Знайсці сказ з аднароднымі даданымі членамі і падкрэсліць іх.

II варыянт

  1. У трэцім сказе вызначыць склон назоўнікаў і запісаць над імі.
  2. Разабраць па саставе словы: гладзь, маладыя, чародкі.
  3. Знайсці сказ з аднароднымі выказнікамі і падкрэсліць іх.

У лесе
Лес яшчэ голы. Але на бярозах ужо лопаюцца пупышкі. 3 іх выбіва- юцца клейкія кончыкі лісточкаў. На асінах вісяць тысячы срэбных мах- рыстых пацерак. На заціснутых елка- мі, бярозамі і асінамі высокіх кустах алешніку красуюцца жоўтыя і зялё- ныя шышачкі.
Ажываюць маленькія паляны. Сярод ігліцы і леташняга лісця цві- туць пралескі. Фіялетавыя кветкі на тоненькіх сцяблінках дзівосным дываном упрыгожваюць лес. А на нізі- нах пад кустамі алешніку белымі га- лоўкамі цягнецца да сонца ветрані- ца. Тэта першыя веснавыя кветкі. (73 словы)

Паводле Зм. Бяспалага

Граматычныя заданні

I варыянт

  1. У другім сказе другога абзаца вызначыць лік І склон назоўнікаў.
  2. Выпісаць з тэксту словы, якія адпавядаюць схеме:
  3. Разабраць па членах сказа першы сказ другога абзаца.

II варыянт

  1. У трэцім сказе другога абзаца вызначыць лік І склон прыметнікаў.
  2. Выпісаць з тэксту словы, якія адпавядаюць схеме:
  3. Разабраць па членах сказа другі сказ першага абзаца.

 Веснавая госця
Зіма яшчэ не пакінула зямлю. Сонца свеціць часцей, але грэе слаба. У лагчынах ляжыць снег. Палі раніцай бялеюць ад марозу. Але на пагорках зелянее маладая траўка. Па ўскрайку лесу паміж сухога лісця выглядае ліловае вочка пралескі. Тэта першая весняя кветачка. Пралеска першая прачынаецца ад зімовага сну І абвяшчае пачатак вясны.
Праз нейкі час лес І поле пакры- юцца рознымі краскамі. Але гэтую першую госцю вясны будуць помніць усе. (69 слоў)

3 буквара

Граматычныя заданні

I варыянт

  1. У другім сказе другога абзаца вызначыць лік і склон прыметнікаў.
  2. Выпісаць з першага сказа дзеяслоў. Вызначыць у ім суфікс.
  3. Выпісаць з першага абзаца сказ з аднароднымі членамі. Пад- крэсліць іх.

II варыянт

  1. У трэцім сказе першага абза­ца вызначыць лік І склон назоўнікаў.
  2. Выпісаць з першага сказа трэ- цяга абзаца дзеяслоў. Вызначыць яго лік.
  3. Выпісаць з другога абзаца сказ з аднароднымі членамі. Падкрэсліць іх.

Источник: Г. А. ГАЛЯШ, метадыст вышэйшай катэгорыі аддзела метадычнага забеспячэння пачатковай адукацыі НІА // Пачатковая школа, №3, 2010. С. 7-9

www.psmetodiki.ru

Кантрольны дыктант па бел.мове для 6 класа з каментарыем настаўніка

Каментарый настаўніка

Дарагія рабяты! Прапаную вам азнаёміцца з тэкстам кантрольнага дыктанта і граматычным заданнем. Таксама вы знойдзеце прыкладнае выкананне  граматычнага задання. Усе работы правераны. Вынікі кантрольнай дыктоўкі  мяне парадавалі. 

Тыповыя памылкі ў дыктоўцы: напісанне паў_лета,  шмат_галоссе, лЯсніка. Знакі прыпынку ўсе вучні расставілі правільна. Малайцы! Найбольшыя цяжкасці ў вас выклікала 1 заданне. Паўторым на ўроку яшчэ раз беглыя галосныя. З астатнімі заданнямі справіліся ўсе вучні, хоць і былі нязначныя памылкі.

Поўны тэкст кантрольнай дыктоўкі і прыклад выканння граматычнага задання глядзіце ў поўным варыянце файла.

 

 


Просмотр содержимого документа

«Кантрольны дыктант па бел.мове для 6 класа з каментарыем настаўніка»

Каментарый настаўніка Дарагія рабяты! Прапаную вам азнаёміцца з тэкстам кантрольнага дыктанта і граматычным заданнем. Таксама вы знойдзеце прыкладнае выкананне граматычнага задання. Усе работы правераны. Вынікі кантрольнай дыктоўкі мяне парадавалі. Тыповыя памылкі ў дыктоўцы: напісанне паў_лета, шмат_галоссе, лЯсніка. Знакі прыпынку ўсе вучні расставілі правільна. Малайцы! Найбольшыя цяжкасці ў вас выклікала 1 заданне. Паўторым на ўроку яшчэ раз беглыя галосныя. З астатнімі заданнямі справіліся ўсе вучні, хоць і былі нязначныя памылкі.
Кантрольны дыктант. 6 клас

Тэма “Словаўтварэнне”

Гасцінец Паўлета Міколка гасцяваў у леснічоўцы свайго дзеда. Утульная сядзіба лесніка з усіх бакоў была абсаджана беластволымі бярозкамі. Там часта блудзіла рэха, а вецер расхінаў далягляд за вёскай. Усё тут з самага дзяцінства было знаёма хлопчыку. Але больш за ўсё Міколка любіў вялікі дзедаў лес. Ён ведаў усе запаветныя куточкі, усе сцяжынкі. Там ён збіраў ягады, грыбы, назіраў за ляснымі жыхарамі, слухаў вясёлае птушынае шматгалоссе. Кожны дзень ён наведваў за ўзгоркам вуллі з працавітымі пчоламі, дапамагаў дзеду іх даглядаць і збіраць мёд. Аднойчы Міколка знайшоў сямейку маладых чырвонагаловікаў і баравікоў. Усе грыбы бабуля засушыла. Доўга потым успамінаў дзед Міхась гасцінец унука.
Граматычныя заданні

1 варыянт 2 варыянт

(1 сказ 1 абзаца) (1 сказ 3 абзаца)

  1. Выпішыце 1 слова з беглай галоснай.

  2. Выпішыце 1 складанае слова. Выканайце словаўтваральны разбор.

  3. Выпішыце з тэксту:

1 слова з невытворнай асновай; 1 слова з невытворнай асновай;

1 слова, утворанае 1 слова, утворанае

суфіксальным спосабам прыставачным спосабам

  1. Утварыце і запішыце словазлучэнне з дадзенымі словамі:

пагранзастава, МАЗ турпаход, СНД

  1. Прыдумайце і запішыце словы з дадзенымі прыстаўкамі:

уз-… ; пад-… рас-…; аб-…

Адказы на граматычнае заданне

  1. Вецер (ветру).

  2. Беластволымі (бярозкамі)  белы ствол (асноваскладанне і нулявая суфіксацыя) або далягляд  далёкі, глядзець (асноваскладанне і нулявая суфіксацыя).

  3. Словы з невытворнай асновай –дзеда або рэха. Словы, утвораныя суфіксальным спосабам – леснічоўцы або лесніка.

  4. Напрыклад, далёкая пагранзастава, патэлефанаваць на МАЗ.

  5. Напрыклад, узнесці, падпісаць.

  1. Дзень (дня).

  2. (Маладых) чырвонагаловікаў  чырвоная галава (асноваскладанне і суфіксацыя).

  3. Словы з невытворнай асновай – дзень або вуллі. Словы, утвораныя прыставачным спосабам — дапамагаў або засушыла.

  4. Напрыклад, цікавы турпаход, аб’ядналіся ў СНД.

  5. Напрыклад, рассказаць, абварыць.

multiurok.ru

Диктанты по белорусскому языку 5-9 классы

Решебники, ГДЗ

  • 1 Класс

    • Математика

    • Русский язык

    • Английский язык

    • Информатика

    • Немецкий язык

    • Литература

    • Человек и мир

    • Природоведение

    • Основы здоровья

    • Музыка

    • Окружающий мир

  • 2 Класс

    • Математика

    • Русский язык

    • Белорусский язык

    • Английский язык

    • Информатика

    • Украинский язык

    • Немецкий язык

    • Литература

    • Человек и мир

    • Природоведение

    • Основы здоровья

    • Музыка

    • Окружающий мир

    • Технология

  • 3 Класс

    • Математика

    • Русский язык

    • Белорусский язык

    • Английский язык

    • Информатика

    • Украинский язык

    • Немецкий язык

    • Литература

    • Человек и мир

    • Музыка

    • Окружающий мир

    • Испанский язык

  • 4 Класс

    • Математика

    • Русский язык

    • Белорусский язык

    • Английский язык

    • Информатика

    • Украинский язык

    • Немецкий язык

megaresheba.ru

Урок па беларускай мове 2 клас

Аддзел адукацыі Лельчыцкага райвыканкама

ДУА “Бараўская сярэдняя школа”

Слова, якое абазначае, пра каго або пра што гаворыцца ў сказе

(урок беларускай мовы ў 2 класе)

Настаўнік пачатковых класаў

Буцькавец Анастасія Пятроўна

аг. Баравое

Тэма: Слова, якое абазначае, пра каго або пра што гаворыцца ў сказе

Мэта: фарміраваць уменне вучняў вызначаць у сказе слова, якое

абазначае, пра каго або пра што гаворыцца ў сказе;

адпрацоўваць навык правільна афармляць сказы на пісьме;

развіваць мову вучняў, пашыраць слоўнікавы запас ;

выхоўваць дабразычлівасць, уважлівасць

Абсталяванне: карткі, малюнкі

Ход урока

І. Арганізацыйны момант

ІІ.Праверка дамашняга задання

__Чытаем тэкст да 53 практыкавання. Што выражае кожны сказ? Якія знакі прыпынку паставілі ў канцы сказаў?

__Лінеечкай адзначылі ўзровень акуратнасці выкананай работы. Здалі сшыткі.

ІІІ.Выкладанне новага матэрыялу

а)хвілінка чыстапісання

__Адкрылі сшыткі запісалі чысло, класная работа. Прапісваем літары А,а; спалучэнні гэтых літар, склады, словы.

б)слоўнікавая работа

__Пішам словы: майстар, рукзак, наваколле, акварыум. Дзелім гэтыя словы на склады, ставім націск.

в)работа па малюнках

__

г)фізкультхвілінка

На паляне ў бары

Карагодзілі звяры.

Туп, туп – ішлі мядзведзі.

А ліса плыла, як лебедзь.

Многа, многа касавокіх

Бегла хуценька ўпрыскокі.

А нязграбныя ваўкі

Нахіляліся ў бакі.

д)знаёмства з правілам на старонцы 36

е)замацавнне

з)гульня “Складзі сказы”

ж) разгадванне загадак

infourok.ru

Диктанты для экзаменов 9 класс: мая 2013

Ци варта помсциць?

Многіх з вас у жыцці крыўдзілі. I часам з’яўляецца жаданне адпомсціць
крыўдзіцелям. Здаецца, што помста прынясе моц-нае задавальненне. Але пасля вы
пераконваецеся ў тым, што памыліліся, бо задавальнення амаль не адчуваецца.
Затое ўза-емная варожасць пераходзіць на новы віток. За гэтай крыўдай узнікаюць
новыя і новыя.

Збіраючыся помсціць, не забывайцеся, што вынікам гэта-га будзе шмат дарэмна
страчанага часу. Прыгадваючы, як вас пакрыўдзілі, малюючы шматлікія карціны
будучай помсты, вы нават не заўважыце, як некалькі гадзін знікне ў пустату.

Калі прага помсты ператвараецца ў неадчэпную ідэю, атрым-ліваецца, што
вораг набывае яшчэ большую духоўную ўладу над вашымі ўчынкамі. Паспрабуйце
накіраваць сваю энергію ў іншае рэчышча. Няхай ваша асабістая помста
ператворыцца ў жаданне пераўзысці дасягненні ворага, даказаць усім, што вы
болып спрытны, разумны і таленавіты.

Часам якраз старая крыўда робіцца выдатным стымулам да развіцця чалавека ў
лепшы бок, яго маральнага, духоўнага і фізічнага ўдасканалення.

Памяць

Памяць — гэта тая жыццёвая аснова, на якой трымаецца кожны з нас. Яна як
падмурак для дома, як глеба для каранёў, як сонца для лісткоў, якнектар для
пчол, як вада для рыбы. Калі адняць у чалавека памяць, то ён зробіцца проста
жывой істотай.

Памяць — дар прыроды. Ёю надзелены жывёлы, птушкі. Расказваюць, што адзін
мінчанін завёз сваіх паштовых галубоў у Маскву. Праз тры месяцы яны сваім ходам
вярнуліся да га-спадара. Нейкім унутраным, закадзіраваным пачуццём памяці
знайшлі яны дарогу дамоў.

Чалавечая памяць асаблівая. Яна дадзена кожнаму разам з нараджэннем. Але яе
чалавек мусіць развіваць, трэніраваць. Яна як палетак, які трэба старанна
абрабляць, тады будзе ба-гаты ўраджай.

Па тым, якая памяць у чалавека, можна меркаваць пра яго разумовыя
здольнасці, інтэлект, адукаванасць, выхаванасць. А калі ўлічыць, што існуе
памяць і зрокавая, і слыхавая, і моў-ная, і рухальная, і адчувальная, то
становіцца зразумелым, што на памяці трымаецца жыццё чалавека.

diktant-ekzamen.blogspot.com

Кантрольная работа па тэме “Сказ” 2 клас. Гудогайская СШ — Методическое объединение — Каталог статей

Кантрольная работа па тэме “Сказ”

2 клас

Варыянт 1

1. Выпішы сказ.

    З,  выраю,  вяртацца, птушка.

    З выраю вяртаюцца птушкі.

    Сонца свеціць яркі.

2. Спішы сказы. У канцы кожнага сказа пастаў патрэбны знак прыпынку.

    У мянеёсць маленькае кацянё  Мурзік

    Так цікава за ім назіраць

    А ты не хочаш мець такога пацешнага коціка

3. У кожным сказе знайдзі і падкрэслі  словы,  якія абазначаюць, пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе і што гаворыцца, адной і дзвюма лініямі.

    Ціха шэпчуць дрэвы.

    Жаваранкі кружацца ў небе.

4. Са слоў кожнага радка складзі сказ. Запішы атрыманыя сказы.

    на, чарнеюць, праталіны, узгорках

    веснавая, крочыць, па, раніца, зямлі

5. Выпраў памылкі ў афармленні сказаў.

         Дзяцел – лясны будаўнік.  кожную вясну ён новую хатку будуе  А леташнюю пакідае іншым птушкам  

 

Варыянт 2

1. Выпішы сказ.

     Хлопчык, задача, рашаць.

     Хлопчык рашыў задачу.

     Хутка пачацца канікулы.

2. Спішы сказы. У канцы кожнага сказа пастаў патрэбны знак прыпынку.

  Я люблю чытаць апавяданні пра жыццё жывёл

    А ты любіш чытаць пра звяроў і птушак

    Чытайце кнігі пра жывёл

3. У кожным сказе знайдзі і падкрэслі  словы,  якія абазначаюць, пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе і што гаворыцца, адной і дзвюма лініямі.

    Восенню апусцелі палі.

    Птушкі адляцелі ў вырай.

4. Са слоў кожнага радка складзі сказ. Запішы атрыманыя сказы.

    хораша,  раніцай,  на,  лузе,  летняй

    высока,  у,  звініць,  небе,  жаваранак

5. Выпраў памылкі ў афармленні сказаў.

       Хлопчык сядзеў у трамваі.  на прыпынку ўвайшла бабуля.  хлопчык  ўстаў і                  прапанаваў бабулі сесці

 

 

 

 

 

proiectus.ucoz.ru

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *